Рака Саар
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Саар Saar |
|
| Выток | Вагезы |
| Даўжыня | 246 км |
| Расход вады | 78,2 м³/с |
| Вадазбор | 7431 км² |
Саар (фр.: Sarre, ням.: Saar) — рака ў Францыі і Германіі, правы прыток Мозеля.
Па ёй названая нямецкая зямля Саар. Даўжыня 246 км, з іх 126 км прыпадае на Францыю, 120 км - на Германію. Плошча басейна 7431 км ². Жыўленне пераважна дажджавое, узімку і ўвесну назіраюцца паводкі.
Рака бярэ пачатак у горнай сістэме Вагезы, пры зліцці дзвюх рэк - Белага Саара і Чырвонага Саара. Цячэ праз Саарскі вугальны басейн, Упадае ў Мозель вышэй г. Трыр.