Рака Сава
| Сава Sava |
|
| Вышыня вытоку | 1 222 м |
| Вышыня вусця | 67 м |
| Даўжыня | 945 км |
| Расход вады | 1 722 м³/с |
| Вадазбор | 95 км² |
Сава (сербск.: Сава, славенск.: Sava, харв.: Sava, венг. Szava) — рака у паўднёваўсходняй Еўропе, правы прыток Дуная. Даўжыня ракі — 945 км, плошча басейна — 95 719 км2.
Працякае па тэрыторыі Славеніі, Харватыі, Босніі і Герцагавіны (утвараючы яе паўночную мяжу) і Сербіі.
Сава бярэ свой пачатак у горах Славеніі на паўночны захад ад Любляны ў месцы зліцця двух рэк — Сава Далінска (Sava Dolinska) і Сава Бахінска (Sava Bohinjska), упадае ў Дунай у межах Бялграда.
Суднаходная на працягу 593 км. ад г. Сісак у Харватыі да вусця.
Буйныя прытокі:
- Правыя — Любляніца, Мірна, Крка (Славенія); Купа, Уна (Харватыя), Врбас, Босна (Боснія), Дрына (мяжа Сербіі і Босніі і Герцагавіны), Колубара (Сербія).
- Левыя — Камнішка Быстрыца, Савінья (Славенія), Сутла, Лонья (Харватыя), Босут (Сербія).
Найбуйны прыток — Дрына.
На рацэ размешчаныя шматлікія гарады:
- Славенія — Крань, Любляна, Літыя (Litija), Сеўніца (Sevnica), Кршко (Krško), Брэжыцэ (Brez(ice), Загор'е аб Саві (Zagorje ob Savi), Храстнік (Hrastnik).
- Харватыя — Заграб (Zagreb), Сісак (Sisak).
У месцы, дзе Сава з'яўляецца мяжой паміж Харватыяй і Босніяй і Герцагавінай, на ёй размешчана некалькі «парных» гарадоў на абедзвюх баках ад ракі:
- Харватыя/Боснія і Герцагавіна — Стара Градзішка (Stara Gradis(ka)/Градзішка (Gradiška), Давор (Davor)/Србац (Srbac), Славонскі Брод (Slavonski Brod)/Басанскі Брод (Bosanski Brod), Жупанья (Županja)/Араш'е (Orašje), Гунья (Gunja)/Брчко (Brčko).
- Сербія — Срэмска Мітравіца, Бялград.
Нягледзячы на тое, што Любляна была заснаваная на берагах прытоку Савы — Любляніцы, новыя кварталы горада падыходзяць да Савы, што дазваляе казаць аб тым, што Сава злучае тры сталіцы — Любляну, Заграб і Бялград. Рака мае вялікае транспартнае значэнне.
Гл. таксама[правіць]
Літаратура[правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).