Рака Сакар'я

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рака Сакар'я
Рака Сакар'я

Сакар'я (турэцк.: Sakarya; таксама Сангарыус: грэч. Σαγγάριος, лац. Sangarius) — рака ў Паўночна-Заходняй частцы паўвострава Малая Азія, упадае ў Чорнае мора. Асноўныя прытокі - Порсук, Анкара (на беразе якой размешчана сталіца Турцыі Анкара). Несуднаходная. У нізоўях размешчаны горад Адапазары. Вярхоўі ракі размешчаны ў гістарычнай вобласці Фрыгіі, а вусце ў Віфініі. Сакар'я з'яўляецца другой па велічыні ракой Турцыі, а яе працягласць складае па розных ацэнках ад 790 да 824 км. Плошча басейна каля 65 тыс. км ². Сярэдні расход вады каля 200 м3/с. У водах ракі водзіцца крымскі вусач.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]