Рака Санкуру
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Санкуру | |
| Вусце | Рака Касаі |
| Даўжыня | 1200 км |
| Вадазбор | 156 км² |
| Краіна | Дэмакратычная Рэспубліка Конга |
Санкуру (фр.: Sankuru) — рака ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга.
Рака Санкуру з'яўляецца прытокам ракі Касаі. Яе даўжыня складае 1200 кіламетраў. Вытокі ракі знаходзяцца ў нагор'я на захадзе правінцыі Катанга. У вярхоўях рака называецца Лубілаш. Упадае ў Касаі блізу горада Бена-бэнда. Расход вады ў вусці ад 700 да 4300 м³/с (сярэдні гадавы — 2 500 м³/с). Суднаходная на 580 км ад вусця. Мае шэраг прытокаў.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
| Гэта пачатак артыкула пра Дэмакратычную Рэспубліку Конга. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |