Свіліца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Свіліца)
Свіліца
Свіліца каля в. Юзафова
Свіліца каля в. Юзафова
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 55°07′50,3″ пн. ш. 27°54′35,93″ у. д.HGЯO
Вусце Пліса
 • Каардынаты 55°11′57,8″ пн. ш. 27°56′09,82″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 3,1 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Пліса → Мнюта → Дрыса → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Глыбоцкі раён
physical
Свіліца
Свіліца
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Свіліца — рака ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў басейне Заходняй Дзвіны.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Свіліца (< Свіла) балцкага паходжання.

Гідранімічныя аналагі — літоўскія гідронімы Svilė, Svyla, назва ракі Свілка на Падзвінні (каля Лынтупаў). Роднасны корань у гідронімах Svalė, Svalia, Svolis[1], у прускім тапоніме Swolow, балцкіх назвах рэк Своланка на Верхнім Павоччы[2], Свольна на Падзвінні.

Звязана з літоўскім svilti «гарэць без полымя, прыгараць; „гарэць“ ад холада». Далей да індаеўрапейскага *sṷel- «тлець, гарэць»[3].

Значэнне назвы Свіла можна прыблізна перадаць як «Сцюдзёная (рака)». Імаверна, назва была дадзеная ў сувязі з крыніцамі, што ўцякаюць у Свілу і робяць яе халаднейшай.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня ракі 10 км. Плошча вадазбору 98 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,1 ‰.

Рэшткі вадзянога млына ў в. Юзафова

Пачынаецца за 3 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Падсвілле, упадае ў возера Пліса з захаду за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі Юзафова. Прытокі — Агурнёўка і Вараноўка (злева). У басейне Свіліцы азёры Белае, Алаізберг.

Зноскі

  1. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 322—323.
  2. В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. III // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1998. С. 307.
  3. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1045.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. Пашкоў і інш. — Мн., 2007.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Глубокский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)