Свіслач (прыток Нёмана)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Свіслач, прыток Нёмана)
Свіслач
Свіслач на мяжы Польшчы і Беларусі
Свіслач на мяжы Польшчы і Беларусі
Характарыстыка
Даўжыня 121 км
Басейн 1 800 км²
Расход вады 9 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°01′31″ пн. ш. 24°07′51″ у. д.HGЯO
Вусце Нёман
 • Каардынаты 53°30′25″ пн. ш. 24°03′59″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,6 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
physical
Свіслач (прыток Нёмана)
Свіслач (прыток Нёмана)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сві́слач — рака ў Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток Нёмана. Даўжыня 121 км. Вадазбор 1800 км², у Польшчы і Беларусі (у межах Беларусі 1432 км²). Сярэднегадавы расход вады ў вусці 9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 .

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Свіслачы меркавана балцкага паходжання, пра гэта кажа другая аснова ў гэтай двухасноўнай назве — Ak-[1].

Корань Ak- звязаны з лат. aka «калодзеж», літ. aka(s) «палонка ў лёдзе», лат. akata «вір у рацэ; вочка ў балоце; палонка ў лёдзе». Такая семантыка развілася са значэння «вока» (індаеўрапейскае *ok(e)s-)[2]: вока > палонка, калодзеж, бачажына > вада, рака.

У двухасноўных гідронімах тыпу Свіслач ці Нарач[3] ak- займае тую ж другую пазіцыю, якую ў іншых выпадках займаюць балцкае up- / ap- (літ. upė, пруск. api «рака»)[4] або яцвяжскае -da (ад яцвяжскага *udā «вада, рака»)[5], як у гідронімах Няропля або Грыўда.

Першая аснова Свісл- у назве Свіслачы дагэтуль вычарпальна не вытлумачаная. Прысутнасцю элемента -s-l- яна збліжаецца з балцкімі назвамі рэк Іслач і Ясельда, у якіх другая аснова ўзаемаперакладальная і аднолькава значыць «рака, вада», а першая аснова — фанетычная варыяцыя аднаго і таго ж кораня (*ei-s- : *i̯ā-s-).

Узаемнае размяшчэнне рэк Іслач, Ясельда і дзвюх Свіслачаў арыентаванае на нёманска-дняпроўскі водападзел. Па розныя бакі ад водападзелу знаходзяцца дняпроўская (бярэзінская) Свіслач і нёманская Іслач, а ў іншым месцы — нёманская Свіслач і дняпроўская (прыпяцкая) Ясельда.

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Рудаўка, Куклянка, Цішоўка, Бераставічанка, Верацёйка, Пікелка.

Злева: Устачанка, Нятупа, Крынкі, Уснарка, Одла, Індурка, Лашанка.

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

Рака ў аграгарадку Свіслач

Пачынаецца каля вёскі Занкі 1 Свіслацкага раёна, у верхнім і сярэднім цячэнні цячэ па ўсходніх схілах Гродзенскага і заходніх схілах Ваўкавыскага ўзвышшаў, упадае ў вадасховішча Гродзенскай ГЭС на поўнач ад аграгарадка Свіслач. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка.

Даліна ў верхнім і ніжнім цячэнні трапецападобная, яе шырыня 0,8—2 км, у сярэднім не выражана. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, парэзаныя далінамі прытокаў і ярамі. Пойма двухбаковая, яе шырыня 300—500 м, роўная, у сярэднім цячэнні не выражана, пераважна забалочаная.

Рэчышча на працягу 30,6 км каналізаванае: ад вытоку да вёскі Дварчаны (8,5 км) і ад граніцы з Польшчай да вёскі Ярмолічы (22,1 км). На астатнім працягу звілістае, яго шырыня ў верхнім цячэнні 3—6 м, ніжэй 10—35 м, месцамі да 60 м.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 207.
  2. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 775—777.
  3. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 207.
  4. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 170—171.
  5. K. Būga. Jotvingių žemės upių vardų galūnė -da. // Tauta ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 100.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Макарэвіч А. А. Свіслач // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 265. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]