Рака Сена, Бельгія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сена
фр.: Senne, нідэрл.: Zenne
Сена ў камуне Рэбек.
Сена ў камуне Рэбек.
Выток прыток ракі Дэйле
Вышыня вытоку 123 м
Вусце Нааст
Даўжыня 103 км
Расход вады 5,5 м³/с
Вадазбор 1 км²
Размяшчэнне
Працякае па тэрыторыі Бельгіі
KaartZenne.jpg

Сена (фр.: Senne, нідэрл.: Zenne) — рака ў Бельгіі. Працягласць 103 км. Упадае ў раку Дэйле недалёка ад Мехелена.

На Сене стаіць бельгійская сталіца Брусель. У межах горада, аднак, рака практычна не бачна: у другой палове XIX стагоддзя яна была, ў асноўным, перакрыта бельгійскімі інжынерамі на чале з Анры Мо.

Доўгі час Сена была вядома як адна з найбольш забруджаных рэк Бельгіі, паколькі сцёкавыя воды Бруселя і наваколляў зліваліся ў яе без праходжання ачысткі. Ачышчальныя збудаванні на Сене былі ўведзены ў эксплуатацыю толькі ў сакавіку 2007 года.

Рака ў культуры[правіць | правіць зыходнік]

Мост праз Сену паблізу Мехелена

Нягледзячы на тое, што рака на тэрыторыі горада на працягу больш за стагоддзе застаецца нябачнай, яна зрабіла культурны ўплыў на жыццё горада. Брусельцы маюць мянушку — зінеке (нідэрл.: Zinneke), якая паходзіць ад бадзяжных сабакаў, якія ў вялікай колькасці жылі на недобраўпарадкаваных берагах ракі. Жыхары называлі раку — Zenne ці памяншальна — Zenneke (Zinneke).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]