Рака Случ, прыток Прыпяці
| Случ | |
| У межах Слуцка | |
| Выток | Капыльская града |
| Вышыня вытоку | 166 м |
| Вусце | Прыпяць |
| Вышыня вусця | 119 м |
| Даўжыня | 197 км |
| Вадазбор | 5470 км² |
| Краіна | Беларусь |
Случ, Паўночная Случ — рака ў Мінскай, Гомельскай, на мяжы Гомельскай і Брэсцкай абласцей Беларусі, левы прыток Прыпяці.
Змест |
Гідраграфія [правіць]
Даўжыня 197 км. Вадазбор 5470 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 22,4 м³/с. Агульнае падзенне ракі 46,6 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,24 ‰.
Пачынаецца ў межах Капыльскай грады на вышыні 166 м над узроўнем мора за 2 км на паўднёвы ўсход ад в. Крывая Града Слуцкага раёна, цячэ па заходняй частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны і па Прыпяцкай нізіне ў межах Салігорскага, Жыткавіцкага і па мяжы Жыткавіцкага і Лунінецкага раёнаў. Вусце за 6 км на паўночны ўсход ад в. Запроссе Лунінецкага раёна. Веснавое разводдзе пачынаецца ў сярэдзіне сакавіка, заканчваецца ў пачатку мая.
Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй трапецападобная; шырыня яе 0,5—1,5 км у верхнім, 1,5—2,5 км у сярэднім і ніжнім цячэнні, у вусці пашыраецца да 6 км і зліваецца з далінай Прыпяці. Пойма пераважна двухбаковая, зрэдку чаргуецца па берагах; у вярхоўі яе шырыня 100—400 м, ніжэй 1—1,2 км, у вусці 4—5 км. Вышэй г. п. Старобін на Случы створана Салігорскае вадасховішча.
Рэльеф раўнінны. Лясы і балоты займаюць больш за 70% плошчы вадазбору. Забалочанасць каля 45%. Азёрнасць менш за 1%. Берагі пераважна стромкія або абрывістыя.
Рэчышча ў верхнім цячэнні шырынёй 6—25 м, да Салігорскага вадасховішча на працягу 71 км каналізаванае, ад вадасховішча да вусця р. Морач мелкае, ніжэй — звілістае (шырыня 20—40 м), свабодна меандруе.
Водны рэжым [правіць]
Веснавое разводдзе пачынаецца ў сярэдзіне сакавіка, сканчваецца ў пачатку мая. Сярэдняя вышыня над межанным узроўнем ад 1,8 м у вярхоўі да 2,4 м у нізкай плыні. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход у вярхоўі 8 дзён, у нізоўі 3 дні. Каля вёскі Ленін Жыткавіцкага раёна (45 км ад вусця) найбольшы расход вады 576 м³/с (1958), найменшы — 2,16 м³/с (1971). Рэжым ракі вывучаўся на 7 пастах, з якіх пасты ў вёсках Кляпчаны, Ленін дзейнічаюць і ў наш час[1].
Асноўныя прытокі [правіць]
Справа: Лакнея, Сівельга, Морач, Жалезніца. Злева: Вясейка.
Шматлікія меліярацыйныя каналы.
Населеныя пункты на рацэ [правіць]
Гарады: Слуцк. Гарадскія пасёлкі: Старобін. Вадасховішчы: Салігорскае[прыбраць шаблон].
Зноскі
- ↑ Гідрамэтцэнтар Беларусі(руск.)
Літаратура [правіць]
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. –Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
| Прыпяць | |
|---|---|
| Левыя прытокі | Бобрык 1 | Бобрык 2 | Брагінка1 | Верацёнка | Віць | Закованка | Іпа | Цна | Лань | Случ | Піна | Пціч | Скрыпіца | Трэмля | Тур'я | Ясельда |
| Правыя прытокі | Буклёўка | Весялуха | Ветліца | Гарынь | Жалонь | Мытва | Славечна | Стаход | Стыр | Сцвіга | Тур | Убарць |
| 1 зараз правы прыток Дняпра | |
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Мінскай вобласці. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |