Рака Сула, прыток Нёмана
| Сула | |
| Выток | каля в. Таўкачоўшчына |
| Вусце | Нёман 0,7 км на поўнач ад в. Беражное |
| Даўжыня | 76 км |
| Расход вады | 3,5 м³/с |
| Вадазбор | 520 км² |
| Краіна | Беларусь |
Сула — рака ў Стаўбцоўскім раёне Беларусі, правы прыток Нёмана. Даўжыня 76 км. Вадазбор 520 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 ‰.
Змест |
[правіць] Асноўныя прытокі
Справа: Тонва, Сярмяжка. Злева: Перакуль, Волка.
[правіць] На рацэ
Зоны адпачынку: Аталезь (у сутоках Сулы і Нёмана).
[правіць] Агульнае
Пачынаецца за 0,7 км на поўдзень ад в. Таўкачоўшчына, цячэ па паўднёва-заходніх схілах Мінскага ўзвышша, у ніжнім цячэнні перасякае невялікія, зрэдку забалочаныя лясныя масівы. Упадае ў Нёман за 0,7 км на поўнач ад в. Беражное. Берагі параслі хмызняком.
Даліна слабазвілістая, трапецападобная, яе шырыня вагаецца ў памерах 0,3— 0,5 км, месцамі пашыраецца да 2 км. Схілы пераважна пад лесам. Пойма двухбаковая, яе шырыня складае 0,2—0,3 км, зрэдку пашыраецца да 0,6 км, перасечана лагчынамі і старыцамі. Рэчышча моцназвілістае, шырыня ракі ў межань дасягае ад 3 м у верхнім да 20 м у ніжнім цячэнні.
[правіць] Крыніцы
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. –Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. –Мн., 2005. –135с.
| Нёман | |
|---|---|
| Левыя прытокі | Бярозка | Валоўка | Зэльвянка | Ізва | Ласосна | Лоша | Моўчадзь | Рось | Свіслач | Тур'я | Уша | Шашупэ | Чорная Ганча | Шчара |
| Правыя прытокі | Вілія (Нярыс) | Гажанка | Гараднічанка | Гаўя | Дзітва | Дубіса | Дубніца | Дудлянка | Еленка | Ельня | Заходняя Бярэзіна | Котра | Лебяда | Мінія | Мяркіс | Нявежыс | Сула | Тур'я | Уса | Юра |
| ГЭС | Гродзенская | Каўнаская |