Сіняя (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Сіняя)
Сіняя
Характарыстыка
Даўжыня 23 км
Басейн 508 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 3 км на захад ад вёскі Паплавы,
 • Каардынаты 53°16′13,60″ пн. ш. 28°27′15,80″ у. д.HGЯO
Вусце Свіслач
 • Месцазнаходжанне за 2,8 км на паўночны ўсход ад вёскі Цяплухі
 • Каардынаты 53°20′59,40″ пн. ш. 28°42′57″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,5 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Свіслач → Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Асіповіцкі раён
physical
Сіняя (рака)
Сіняя (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Сі́няя[1]Сінія — рака ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Свіслач (басейн Дняпра).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Сінія балцкага паходжання. Цяперашняя форма «Сіняя» не старажытная, яна змененая пад уплывам прыметніка «сіні». Зафіксаваная пачатковая форма — «Сінія»[2].

У назве балцкі гідранімічны корань Sin-[3]. Гэта варыянт кораня Sain-, ад якога літоўскія Seina, Sainas, прускія Sayn, Seynicz, падзвінскае возера Сянно. Звязана з літоўскім at-sainus «павольны, неахайны, лянівы»[4]. Далей да аднаго са значэнняў індаеўрапейскага *sei- : si- «слабець; вялы, слабы; апускацца, пагружацца» (> «ціхі, спакойны»)[5].

Ад кораня Sin- таксама двухасноўныя рачныя назвы *Сін-пала (на Верхнім Падняпроўі)[6], *Сін-бала (на Верхнім Павоччы), якія значаць «Павольная балацінная (рака)». Каля ракі *Сін-бала працякае ручай «Ленивой», назва якога калькіруе значэнне першай асновы ў назве[7].

Такая ж матывацыя і ў назвах прыпяцкай ракі Лебажода «Павольная рака» (першая аснова назвы ад літоўскага lebti «гультаяваць», lebeda «гультай, цямця-лямця»), нёманскай ракі Лебяда, шматлікіх рэк Цна.

У назве Сінія корань пашыраны з дапамогай балцкага гідранімічнага пашыральніка -ij-, як у балцкіх рачных назвах тыпу Vilkijà, Juodijà, Ілія, *Sarija (> Сар’я). У сучаснай літоўскай мове ў гэтага пашыральніка, раней шматфункцыйнага, захавалася функцыя ўтвараць зборныя назоўнікі (vyras «муж; мужчына» — vyrijà «мужчыны; мужы, мужжо»)[8]. Блізкі яму пашыральнік -ej- у водных назвах тыпу Мярэя, Асвея.

Значэнне рачной назвы Сінія можна перадаць як «Павольная (рака)».

Водаапісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня ракі 23 км. Плошча вадазбору 508 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 . Пачынаецца за 3 км на захад ад вёскі Паплавы, вусце за 2,8 км на паўночны ўсход ад вёскі Цяплухі. Рэчышча каналізаванае.

Асноўныя прытокі: Каранскі канал (рака Точанка[9][10]), канал Халадцова[10], рака Млынка[10] (справа), Пратасевіцкі канал (злева).

На рацэ: горад Асіповічы.

Зноскі

  1. БелЭн 2002.
  2. П. Л. Маштаковъ. Списокъ рѣкъ днѣпровскаго бассейна. С.-Петербургъ, 1913. С. 101.
  3. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 207.
  4. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 293—294.
  5. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 890—891.
  6. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 207.
  7. B. H. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. II // Балто-славянские исследования. 1987. Москва, 1989. С. 65.
  8. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T.1. Vilnius, 1996. С. 80-83.
  9. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 95. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  10. а б в Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 22—23. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сіняя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 420. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Сіняя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 508. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 22—23. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]