Рака Танана

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Танана
англ.: Tanana River
Рака Танана каля горада Фэрбенкс
Рака Танана каля горада Фэрбенкс
Характарыстыка
Даўжыня 916 км
Плошча басейна каля 114 тыс. км²
Басейн рэк Юкан
Вадацёк
Выток рака Чызана, горы Урангеля 63°02′57″ пн. ш. 141°51′52″ у. д. / 63.049167° пн. ш. 141.864444° у. д. (G) (O) (Я)
 · Каардынаты 63°02′57″ пн. ш. 141°51′51.99″ з. д. / 63.049167° пн. ш. 141.864444° з. д. (G) (O) (Я)
Вусце рака Юкан
 · Каардынаты Каардынаты: 65°09′30″ пн. ш. 151°58′36″ з. д. / 65.158333° пн. ш. 151.976667° з. д. (G) (O) (Я)65°09′30″ пн. ш. 151°58′36″ з. д. / 65.158333° пн. ш. 151.976667° з. д. (G) (O) (Я)
Размяшчэнне
Краіна Flag of the United States.svg ЗША
Рэгіён Аляска
Рака Танана (Аляска)
выток
выток
вусце
вусце
Танана на Вікісховішчы

Та́нана (англ.: Tanana River) — рака на Алясцы (ЗША), левы прыток Юкана.

Геаграфія і гідралогія[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня ракі 916 км, плошча басейна 113 959 км². Сярэдні расход вады 1172 м³/с. Суднаходная на 360 км уверх ад вусця.

Выток Тананы знаходзіцца ў гарах Урангеля ва ўсходняй Алясцы — паўночным адгор'і Кардыльераў. Утвараецца пры зліцці рэк Чызана і Набесна. З памежнага раёну з тэрыторыяй Юкан (Канада) цячэ на паўночны захад амаль паралельна Аляскінскай трасе. У цэнтральнай Алясцы працякае па нізіннай балоцістай мясцовасці пакрытай яловымі лясамі, вядомай як Даліна Танана. У Даліне Танана рака прымае некалькі вялікіх прытокаў, у іх ліку Ненана, Чэна і Дэльта, і ўтварае шмат рукавоў і старыц. Працякае на поўдзень ад горада Фэрбенкс. Упадае ў Юкан каля горада Танана.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]