Твероў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Твероў)
Твероў
ісл. Þverá
Характарыстыка
Даўжыня 20 км
Вадацёк
Вусце Атлантычны акіян
Размяшчэнне
Водная сістэма Атлантычны акіян

Краіна

Твероў (ісл.: Þverá, літаральна: прыток) — рака ў Ісландыі.

Рака бярэ свой пачатак з ракі Маркарфлёўт, дзе апошняя падзяляецца на два рукавы. Для перасцярогі ад паводак ў месцы, дзе Твероў адгаліноўваецца ад Маркарфлёўт пабудавана дамба. Твероў мае даўжыню каля 20 км.

Самы вялікі прыток (правы) — Усходняя Ранга (ісл.: Eystri-Rangá). Праз 6 км пасля ўпадзення Усходняй Рангі, Твероў злучаецца з Заходняй Рангай (ісл.: Ytri Rangá) і разам яны ўтвараюць раку пад назвай Хоўльсаў (ісл.: Hólsá). Хоўльсаў праз 11 км упадае ў Атлантычны акіян.

Зноскі