Рака Том, прыток Абі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Том
У горадзе Северск
У горадзе Северск
Характарыстыка
Даўжыня 827 км
Плошча басейна 62 000 км²
Басейн Рака Об
Басейн рэк Карскае мора
Расход вады 1100 м³/с (каля горада Томск)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне Абаканскі хрыбет
 · Каардынаты 53°36′39.2″ пн. ш. 89°40′29.8″ у. д. / 53.610889° пн. ш. 89.674944° у. д. (G) (O) (Я)
Вусце рака Об
 · Месцазнаходжанне за 35 км на паўночны захад ад Северска
 · Вышыня 68 м
 · Каардынаты Каардынаты: 56°50′00″ пн. ш. 84°29′20″ у. д. / 56.833333° пн. ш. 84.488889° у. д. (G) (O) (Я)56°50′00″ пн. ш. 84°29′20″ у. д. / 56.833333° пн. ш. 84.488889° у. д. (G) (O) (Я)
Размяшчэнне
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Заходняя Сібір
Рака Том, прыток Абі (Кемераўская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце
Том на Вікісховішчы

Том (шорск. Том) — рака ў Заходняй Сібіры, у Хакасіі, Кемераўскай і Томскай абласцях Расіі, правы прыток ракі Об.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выток Томі знаходзіцца на заходніх схілах Абаканскага хрыбта, на балоцістым схіле паміж паўночнымі адгор'ямі хрыбта Карлыган і гарой «Вяршыня Томі». Першыя кіламетры цячэ па забалочанай даліне ў паўднёва-заходнім накірунку.

Даўжыня ракі — 827 км, шырыня поймы да — 3 км, перапад вышынь ад вытоку да вусця — 1185 м, плошча вадазбору — 62 тыс. км². Сярэдні шматагадовы расход вады і гадавы сцёк адпаведна: 1100 м³/c (каля Томска[1]), 35,0 км³/год. Сярэдняя хуткасць плыні — 0,33 м / с, на перакатах — 1,75 м/с. Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, адкрываецца ў канцы красавіка. Сярэдняя працягласць ледаставу — 158—160 дзён, у сярэднім 175 дзён у год вольная ад лёду. Дажджавое сілкаванне ракі складае 25—40 %, снегавое — 35—55 % і грунтавыя — 25—35 % гадавога сцёку.

Рака сплаўная, суднаходная ад вусця да Томска.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 484. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 484. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]