Рака Турнэ Эльв
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Турнэ Эльв Torne älv Tornionjoki |
|
| Выток | Возера Турнетрэск |
| Вусце | Батнічны заліў |
| Даўжыня | 565 км |
| Расход вады | 380 м³/с |
| Вадазбор | 40,240 км² |
Турнэ Эльв (швед. Torne älv) або Торніён'ёкі (фін. Tornionjoki) — рака на поўначы Швецыі і Фінляндыі. Сустракаюцца варыянты напісання Турнээльв, Турнээльвен, Торнээльв (швед.), Торніёёкі, Торн-Ёкі (фин.).
Даўжыня ракі — 565 км, плошча басейна 40,2 тыс. км ². Турнэ Эльв бярэ пачатак з возера Турнетрэск ў Скандынаўскіх гарах на мяжы Швецыі і Нарвегіі і працякае ў паўднёва-ўсходнім напрамку праз Лапландскае пласкагор'е да Батнічнага заліва. У верхнім цячэнні маюцца вадаспады, парогі і шматлікія азёры. Замярзае з лістапада па май.
У ніжнім цячэнні па рацэ праходзіць мяжа Швецыі і Фінляндыі.