Рака Убангі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Убангі | |
| Вусце | рака Конга |
| Даўжыня | 2272 км |
| Расход вады | 5000 м³/с |
| Вадазбор | 772 800 км² |
Убангі — рака ў Цэнтральнай Афрыцы, галоўны правы прыток ракі Конга.
Рака бярэ выток на мяжы з Дэмакратычнай рэспублікай Конга каля горада Джакама пры сутоцы рэк Мбому і Уэле.
Першыя 370 км рака цячэ ў заходнім напрамку, затым шырокай пятлёй паварочвае на паўднёвы-захад, працякае затым праз сталіцу Цэнтральнаафрыканскай рэспублікі горад Бангі. Праз 100 км пасля Бангі Убангі ўтварае натуральную мяжу паміж ужо названымі дзяржавамі і з гэтага месца да вусця цячэ на ўсім працягу мяжы паміж Дэмакратычнай рэспублікай Конга і Рэспублікай Конга. Убангі ўпадае ў Конга 550 км ніжэй па цячэнні ад Бангі і ў 90 км да паўднёва-захаду ад горада Мбандака.
Спасылкі [правіць]
- Убанги // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)