Рака Фульда
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Фульда Fulda |
|
| Вышыня вытоку | 850 м |
| Вышыня вусця | 116,5 м |
| Даўжыня | 218 км |
Фульда (ням. Fulda) — рака ў цэнтральнай Германіі. Цячэ пераважна па федэральнай зямлі Гесэн, у ніжнім цячэнні таксама па федэральнай зямлі Ніжняя Саксонія.
Даўжыня — 218 км, суднаходная на працягу 109 км. Фульда — адзін з вытокаў ракі Везэр, якая ўпадае ў Паўночнае мора. Фульда бярэ пачатак ля падножжа гары Васэркупе ў гарах Верхні Рон.