Хвітау

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Хвітау)
Хвітау
Характарыстыка
Даўжыня
  • 185 км
Басейн 1 644 км²
Вадацёк
Выток Hvítárvatn[d]
Вусце Ёльфуса
Размяшчэнне
Водная сістэма Ёльфуса → Атлантычны акіян

Краіна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хвітау (ісл.: Hvítá) — рака ў Ісландыі.

Пачаткам ракі Хвітау з’яўляецца возера Хвітарватн, што знаходзіцца ў паўднёвай частцы ледавіка Хофсёкюдль, на захадзе Цантральнай Ісландыі. Хвітау цячэ ў паўднёвым кірунку, на адлегласці 40 кіламетраў ад яе вытокаў рака ўстварае вадаспад Гульфос. Мае тры прытокі — Тунгуфлёт, Бруара і Стора-Лакса.

Хвітау перасякае ісландскую нізменнасць ля Грымснеса і цячэ побач з гарой Інгольфсф’ял. Пачынаючы з гэтай кропкі яна мае назву Ёльвусаў і, мінуючы ў сваёй плыні горад Сельфас, упадае ў Атлантычны акіян.

Агульная працягласць Хвітау (разам з Ёльфусай) — 185 кіламетраў. З-за сваіх вясенніх разліваў і вадападаў рака лічыцца самай небяспечнай у Ісландыі.