Рака Хвітаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рака Хвітаў

Хвітаў (ісл.: Hvítá) — рака ў Ісландыі.

Пачаткам ракі Хвітаў з'яўляецца возера Хвітарватн, што знаходзіцца ў паўднёвай частцы ледавіка Хофсёкюдль, на захадзе Цантральнай Ісландыі. Хвітаў цячэ ў паўднёвым накірунку, на адлегласці 40 кіламетраў ад яе вытокаў рака ўстварае вадаспад Гульфос. Мае тры прытокі — Тунгуфлёт, Бруара і Стора-Лакса.

Хвітаў перасякае ісландскую нізменнасць ля Грымcнеса і цячэ побач з гарой Інгольфсф'ял. Пачынаючы з гэтай кропкі яна мае назву Ёльвусаў і, мінуючы ў сваёй плыні горад Сельфос, упадае ў Атлантычны акіян.

Агульная працягласць Хвітаў (разам з Ёльфусай) - 185 кіламетраў. З-за сваіх вясенніх разліваў і вадападаў рака лічыцца самай небяспечнай у Ісландыі.