Рака Хуайхэ
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Хуайхэ Шаблон:Lang-zh32 |
|
| Даўжыня | 813 км |
| Расход вады | 1000 м³/с |
| Вадазбор | 187000 км² |
Хуайхэ́ (кіт. 淮河) — рака на ўсходзе Кітая.
Даўжыня 813 км, плошча басейна 187 тыс. км². Вытокі ў гарах Тунбайшань, цячэ па Вялікай Кітайскай раўніне. Асноўны прыток — Інхэ. Сярэдні расход вады каля 1 тыс. м³/с, максімальны — 10-13 тыс. м³/с. Нясе шмат наносаў, у выніку адкладвання якіх рэчышча ўзнімаецца (месцамі вышэй прылеглай раўніны). У мінулым Xуайхэ часта мяняла напрамак, упадала або ў Янцзы, або ў Хуанхэ, або ў Жоўтае мора. Вядома буйнымі навадненнямі. Цяпер большая частка сцёку (праз сістэму азёр і каналаў) паступае ў Янцзы. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная ў ніжнім цячэнні. Злучана Вялікім каналам з рэкамі Янцзы і Хуанхэ.
На рацэ гарады Хуайнань, Бэнбу.