Рака Хуанхэ
| Хуанхэ 黄河 |
|
| Вышыня вытоку | 4500 м |
| Вусце | Жоўтае мора |
| Даўжыня | 4845 км |
| Расход вады | 2571 м³/с |
| Вадазбор | 752 км² |
Хуанхэ (кіт. 黄河, Жоўтая рака) — рака на ўсходзе Кітая, адна з найбольшых рэк Азіі.
Даўжыня 4845 км, плошча басейна 771 тыс. км² (паводле іншых звестак, адпаведна 4670 км і 745 тыс. км²).[1] Пачынаецца на ўсходзе Тыбецкага нагор'я на вышыні больш за 4 тыс. м, цячэ праз азёры Арын-Нур і Джарын-Нур. Скразнымі цяснінамі прарывае адгор'і Куньлуня і Наньшаня, утварае парогі і вадаспады. У сярэднім цячэнні агінае плато Ордас, перасякае і размывае Лёсавае плато. Ніжэй, у глыбокіх цяснінах, прарываецца праз Шаньсійскія горы і на працягу 700 км цячэ па Вялікай Кітайскай раўніне. Упадае ў заліў Бахайвань Жоўтага мора, утварае дэльту.
Асноўныя прьггокі: Датунхэ, Фыньхэ, Цыньхэ (злева), Таахэ, Вэйхэ, Лахэ (справа).
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2 тыс. м³/сек. Рэжым мусонны, летняя паводка з пад'ёмам узроўню на раўнінах на 4-5 м, у гарах — да 15-20 м. Выносіць штогод 1300 млн. т наносаў. Вада мутная, жоўтая (адсюль назва). У ніжнім цячэнні ў выніку намнажэння наносаў рэчышча прыўзнята над раўнінай на 3-10 м.
Для аховы ад навадненняў Xуанхэ і яе прытокі абвалаваны дамбамі (даўж. каля 5 тыс. км). Нярэдка прарывае дамбы, перамяшчае рэчышча (да 800 км), учыняе катастрафічныя паводкі.
Выкарыстоўваецца для арашэння. ГЭС Люцзяся і Саньмынься. Злучана Вяпікім каналам з р. Хуайхэ. Суднаходная на асобных участках (пераважна на Вялікай Кітайскай раўніне). Даліна Xуанхэ густа населена. На рацэ буйныя гарады: Ланьчжоў, Баатоў, Лаян, Чжэнчжоў, Кайфын, Цзінань.
- ↑ БелЭн, т.17