Рака Цна, прыток Прыпяці
З Вікіпедыя.
ЦНА — рака ў Ляхавіцкім, Ганцавіцкім і Лунінецкім раёнах Беларусі, левы прыток р. Прыпяць. Даўжыня 126 км. Вадазбор 1130 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,23 м³/с. Агульнае падзенне ракі 53 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
[правіць] Асноўныя прытокі
Справа: Карыцінскі канал.
[правіць] На рацэ
Гарады: Ганцавічы.
[правіць] Агульнае
Пачынаецца за 0,5 км на ўсход ад в. Гайнінец Ляхавіцкага раёна, вусце за 4 км на поўдзень ад в. Кажан-Гарадок Лунінецкага раёна. Рака цячэ па Прыпяцкай нізіне. Веснавое разводдзе пачынаецца ў сярэдзіне сакавіка і доўжыцца да сярэдзінЫ чэрвеня, найболыпая вышыня ўзроўню над межанню 3,1 м. За 42 км ад вусця каля в. Дзятлавічы Лунінецкага раёна найболыны расход вады 87,6 м³/с (1970), найменшы 0,51 м³/с (1969). Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у сярэдзіне красавіка. Веснавы крыгаход каля 11 сутак.
Даліна да в. Велута і ніжэй ад в. Кажан-Гарадок (абедзве ў Лунінецкім раёне) невыразная, на астатнім працягу трапецападобная, шырынёй 1—2 км. Пойма двухбаковая, у Лунінецкім раёне каля в. Купаўцы, Бараўцы, Вічын, Дварэц аднабаковая (шырыня 0,5—1 км).
Рэчышча ад вытоку на працягу 54 км каналізаванае, у ніжнім цячэнні моцназвілістае, шырынёй каля 10 м.
[правіць] Крыніцы
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. –Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. –Мн.: БелСЭ, 1986. –599 с., 40 л. ил.
- Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н.А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — Паводле эл.рэсурса poseidon.by

