Цна (прыток Гайны)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Цна, прыток Гайны)
Цна
Каналізаванае рэчышча Цны за вёскай Масцішча
Каналізаванае рэчышча Цны за вёскай Масцішча
Характарыстыка
Даўжыня 66 км
Басейн 609 км²
Расход вады 4,1 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 0,5 км ад вёскі Літвічы
 • Каардынаты 54°36′56,60″ пн. ш. 27°53′30,70″ у. д.HGЯO
Вусце Гайна
 • Месцазнаходжанне за 0,4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Сутокі
 • Вышыня 163,8[1] м
 • Каардынаты 54°11′30,50″ пн. ш. 28°05′06,30″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,6 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Гайна → Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раёны Смалявіцкі раён, Лагойскі раён
physical
Цна (прыток Гайны)
Цна (прыток Гайны)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Цна (у верхнім цячэнні — Чырвоная) — рака ў Мінскай вобласці Беларусі, у Смалявіцкім і Лагойскім раёнах і на мяжы Барысаўскага і Лагойскага раёнаў, левы прыток ракі Гайна.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Цна балцкага паходжання, з цягам часу зведала эвалюцыю Цна < *Тъсна̄ < балцк.*Tusnā[2].

З балцкай лексікі да гэтага гідроніма найбліжэйшае прускае tusn(а)s «ціхі», прускі тапонім Tuseine. Далей да прускага *tusītwei «маўчаць», балцкага *taus- / *tus- «супакойваць, маўчаць, супакойвацца»[3], індаеўрапейскага *taus- «ціхі, маўклівы»[4].

Мяркуецца, што даўней у не захаваных на сёння гаворках балтаў Падняпроўя і Павочча таксама ўжывалася прускае слова тыпу tusn(а)s «ціхі» — як і некаторыя іншыя словы, цяпер вядомыя толькі з прускай мовы, як ape «рака» (у верхнедняпроўскім гідроніме Опісна, ад *Apesna).

Назвы тыпу Цна фіксуюцца на Верхнім Падняпроўі, Верхнім Павоччы, Верхнім Падонні[5][6][7].

Назву Цна можна перадаць як «Ціхая, спакойная (рака)». Гэта мела адлюстроўваць асаблівасці плыні гэтай ракі.

Балцкімі таксама з'яўляюцца назвы прытокаў Цны рэк Ісга (таго ж паходжання, што і бярэзінская Сха), Пядынь, Макоўза, Лавоша[8]. На Бярэзіне (як і на Сажы) Ул. Тапаровым адзначалася адмысловая канцэнтрацыя балцкіх гідронімаў.

Водаапісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня ракі 66 км. Плошча вадазбору 609 км². Вадазбор у паўночнай частцы Мінскага ўзвышша.

Пачынаецца ў забалочанай мясцовасці прыкладна за 0,5 км у напрамку на поўнач ад вёскі Літвічы (Лагойскі раён). Уцякае ў Гайну прыкладна за 400 м у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Сутокі Смалявіцкага раёна.

Даліна трапецападобнай формы, месцамі невыразная. Шырыня даліны 1—2, месцамі да 3,5 км. Схілы даліны спадзістыя, вышынёй ад 3—4 м у вярхоўі да 30 м у ніжнім цячэнні. Рэчышча каналізаванае, за выключэннем 14 км ад вытоку і 2 км ад вусця.

Прытокі: Ісга, Пядынь (Пядынка), Гнюта, Чарніца, Макоўза, Студзянец, Лавоша (Лавошынка)[9].

У Цну сцякаюць воды з раўчукоў меліярацыйных сістэм. У басейне Цны вадасховішча Макоўза.

Доступ да сярэдняга цячэння Цны ад 2018 г. перагароджаны, бо ўваходзіць у тэрыторыю плошчай 32 кв. км, аддадзеную ў арэнду катарскаму шэйху на 99 гадоў рашэннем цэнтральных уладаў ад 2013 г.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-69. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1982 г. (руск.)
  2. K. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. C. 506.
  3. V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 921.
  4. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1056—1057.
  5. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 212.
  6. В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования 1986. Москва, 1988. С. 163—164.
  7. В. Н. Топоров. Балтийские следы на Верхнем Дону // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1997. С. 312, 323.
  8. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 189-190, 203.
  9. П. Л. Маштаковъ. Списокъ рѣкъ днѣпровскаго бассейна. С.-Петербургъ, 1913. С. 96.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]