Рака Цна, прыток Прыпяці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Цна, прыток Прыпяці
Выток Ляхавіцкі раён
Даўжыня 126 км
Вадазбор 1130 км²

Цна — рака ў Ляхавіцкім, Ганцавіцкім і Лунінецкім раёнах Беларусі, левы прыток ракі Прыпяць. Даўжыня 126 км. Вадазбор 1130 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,23 м³/с. Агульнае падзенне ракі 53 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Выдранка, Карыцінскі канал.

На рацэ[правіць | правіць зыходнік]

Гарады: Ганцавічы.

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца за 0,5 км на ўсход ад в. Гайнінец Ляхавіцкага раёна, вусце за 4 км на поўдзень ад в. Кажан-Гарадок Лунінецкага раёна. Рака цячэ па Прыпяцкай нізіне. Веснавое разводдзе пачынаецца ў сярэдзіне сакавіка і доўжыцца да сярэдзіны чэрвеня, найбольшая вышыня ўзроўню над межанню 3,1 м. За 42 км ад вусця каля в. Дзятлавічы Лунінецкага раёна найбольшы расход вады 87,6 м³/с (1970), найменшы 0,51 м³/с (1969). Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у сярэдзіне красавіка. Веснавы крыгаход каля 11 сутак.

Даліна да в. Велута і ніжэй ад в. Кажан-Гарадок (абедзве ў Лунінецкім раёне) невыразная, на астатнім працягу трапецападобная, шырынёй 1—2 км. Пойма двухбаковая, у Лунінецкім раёне каля в. Купаўцы, Бараўцы, Вічын, Дварэц аднабаковая (шырыня 0,5—1 км).

Рэчышча ад вытоку на працягу 54 км каналізаванае, у ніжнім цячэнні моцназвілістае, шырынёй каля 10 м.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. –Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.