Цыльма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Цыльма)
Цыльма
руск. Ци́льма
Характарыстыка
Даўжыня 374 км
Басейн 21 500 км²
Расход вады 228 м³/с (за 54 км ад вусця)
Вадацёк
Выток Ціманскі краж
 • Месцазнаходжанне Ціманскі краж
 • Каардынаты 65°58′58,90″ пн. ш. 49°16′06,27″ у. д.HGЯO
Вусце Пячора
 • Месцазнаходжанне сяло Усць-Цыльма
 • Каардынаты 65°26′36,99″ пн. ш. 52°05′33″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Пячора

Краіна
Рэгіёны Рэспубліка Комі, Архангельская вобласць
Код у ДВР 03050300212103000078793
physical
выток
выток
вусце
вусце

Цыльма (руск.: Ци́льма[1][2]) — рака ў Расіі, у Рэспубліцы Комі і Архангельскай вобласці, левы прыток ракі Пячора.

Даўжыня ракі 374 км. Плошча вадазбору 21 500 км². Выток ракі знаходзіцца ў Ціманскім кражы[2]. У верхнім цячэнні цячэ на поўнач, затым паварочвае на ўсход. Спачатку цячэ па ненаселенай мясцовасці, у ніжнім цячэнні ўздоўж ракі праходзіць дарога і размешчаны некалькі пасёлкаў. Цыльма ўпадае ў Пячору насупраць пасёлка Усць-Цыльма. Сярэднегадавы расход вады 234 м³/с (за 54 км ад вусця — 228 м³/сек[3]). Аб’ём гадавога сцёку 7,196[3] км³/год. Жыўленне пераважна снегавое. У верхнім цячэнні рака мае паўгорны характар, ніжэй — раўнінная рака. Найбуйнейшыя прытокі — Косма, Тобыш (левыя), Мыла, Уса (правыя).

Рака суднаходная ў ніжнім цячэнні на 42[2] км (на 52 км[1][3], да сяла Трусава[1]).

Зноскі

  1. а б в Государственный водный реестр РФ (руск.)
  2. а б в Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 476. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  3. а б в Рулёва С. Н. Цильма // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Цильма // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 476. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]