Цімок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Цімок)
Цімок
У Балгарыі
У Балгарыі
Характарыстыка
Даўжыня 189 км
Басейн 4 666 км²
Расход вады 40 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 43°55′12″ пн. ш. 22°17′52″ у. д.HGЯO
Вусце Дунай
 • Каардынаты 44°12′49″ пн. ш. 22°40′13″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Дунай → Чорнае мора

Краіна
physical
Цімок
Цімок
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цімок (сербск.: Тимок, балг.: Тимок, лац.: Timacus) — рака на Балканах, у Сербіі і Балгарыі, правы прыток ракі Дунай. Бярэ пачатак у заходняй частцы хрыбта Старая-Планіна, у сярэдняй плыні перасякае горна-пагорыстае ўзвышша, у ніжняй частцы прымае спакойны, раўнінны характар.

З-за пагорыстага рэльефу рака амаль несуднаходна, але яе воды выкарыстоўваюцца ў гаспадарчых мэтах. У ніжняй сваёй плыні на працягу каля 15 км служыць натуральнай мяжой паміж Сербіяй і Балгарыяй. Даўжыня ракі — 189 км, плошча басейна каля 4.666 км². На рацэ размешчаны сербскія гарады Княжэвац і Заечар, недалёка ад вусця балгарскае мястэчка Брэгава.