Цітаўка (прыток Свіслачы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Цітаўка)
Цітаўка
Рака ў Мар’інай Горцы
Рака ў Мар’інай Горцы
Характарыстыка
Даўжыня 33 км
Басейн 372 км²
Расход вады 2,16 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток Пціч
 • Месцазнаходжанне за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Русаковічы
 • Вышыня 164[1] м
 • Каардынаты 53°30′48″ пн. ш. 27°51′42″ у. д.HGЯO
Вусце Свіслач
 • Месцазнаходжанне Пухавічы
 • Каардынаты 53°31′16″ пн. ш. 28°16′01″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,3 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Свіслач → Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Пухавіцкі раён
physical
Цітаўка (прыток Свіслачы)
Цітаўка (прыток Свіслачы)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цітаўка — рака ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток Свіслачы (басейн Дняпра).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва балцкага паходжання, пярвейшая назоўная форма захавалася ў назвё вёскі Цітва, на ўсход ад якой рака пачыналася (цяпер вярхі ракі пракапаным каналам злучаныя з ракой Пціч).

Поўны адпаведнік на ўсходзе старабалцкай тэрыторыі — рака Цітва (прыток дзесенскай ракі Сноў), той жа корань найімаверней у назве ракі Цітча там сама на Падзесенні (прыток ракі Сейм)[2].

Зусім аўтэнтычная форма назвы — літоўская рачная назва Tytuva (прыток заходнелітоўскай ракі Дубіса, у якую тамсама цячэ рака з так жа сама ўтворанай назвай Lyduva, у якой корань як у назве нёманскай ракі Ліда).

Корань Tit- (Tyt-) таксама ў літоўскіх водных назвах тыпу Titnas (возера), Titmena, Tit-upis, Tit-valka (рэкі), Titija (балота)[3], у назве ракі Ціцель (рус. Титель) (прыток ракі Масквы на поўдні цяперашняй Масквы каля Бірулёва)[4].

Корань звязаны з першай асновай двухасноўнага літоўскага слова tit-nagas «крэмень», якое даслоўна значыць «бліскавічнае капыта» (nagas і «капыта», і «ногаць») і мае шырокія індаеўрапейскія паралелі з агульнай семантыкай «ззяць, блішчэць, бліскаць»[5]. Магчыма аднавіць калісні балцкі дзеяслоў тыпу *tisti (< *tit-sti) «бліскаць (маланкамі)» (*tysta «бліскае», *tito «бліскала»).

Корань пашыраны балцкім пашыральнікам -(u)v- (разам з -av-), які вядомы ў літоўскім словаўтварэнні, але асабліва папулярны ў назваўтварэнні: kriokti «раўсці» — kriokuva «рачны парог» (дзе вада раве), ringėti «закручваць» — Ringuva «Звілістая (рака)»[6]. Гэты пашыральнік у назвах рэк Масква, Пратва, Смядва на Павоччы[7].

У літоўскай гідраніміі гэты пашыральнік сустракаецца і не вакалізаваны (Vadva — паралельны варыянт рачной назвы Vaduva[8], ёй адпавядае назва верхнедняпроўскай ракі Водва[9]), і гэта ўвагомлівае магчымую балцкую форму *Tytva.

Назва Цітва значыць «Блішчастая (рака)», назва была матываваная блішчастасцю воднай гладзі. Падобным чынам матываваныя і назвы ракі Лучоса, возера Свіцязь.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня ракі 33 км. Плошча вадазбору 372 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,16 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 .

На рацэ: горад Мар’іна Горка.

Пачынаецца з ракі Пціч за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Русаковічы, вусце ў аграгарадку Пухавічы. Цячэ па заходняй ускраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Даліна ў верхнім і сярэднім цячэнні невыразная, у нізоўі трапецападобная або скрынкападобная са стромкімі схіламі. Пойма ў верхнім і сярэднім цячэнні адсутнічае, у ніжнім вузкая, месцамі адсутнічае, шырынёй 0,5—0,8 км. Рэчышча (шырыня ад 10 м да 20 м) ад вытоку да вёскі Загай на працягу 16 км каналізаванае.

У даліне ракі вадасховішча Мар’іна Горка[10].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 27—28. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 210.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 346.
  4. Г. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. Москва, 1976. С. 121.
  5. V. Mažiulis. Dėl indoeuropiečių «ugnies» vardų // Baltistica 2008, XLIII (3). C. 431—436.
  6. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 380—381.
  7. В. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 28.
  8. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 357.
  9. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 180.
  10. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 113. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]