Рака Чындуін
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Чындуін | |
| Выток | схілы гор Кумун |
| Вусце | Іравадзі |
| Даўжыня | ~1100 км |
| Вадазбор | 114000 км² |
Чындуі́н, Чындвін — рака на захадзе М'янмы, правы, самы вялікі прыток р. Іравадзі.
Даўжыня каля 1100 км, плошча басейна каля 114 тыс. км² (частка басейна на тэрыторыі Індыі). Вытокі на заходніх схілах гор Кумун. У верхнім і сярэднім цячэнні працякае па звілістай даліне, ніжэй — у межах шырокай міжгорнай катлавіны, дзе частка вады выкарыстоўваецца для арашэння. Рэжым мусонны з летнім разводдзем. Сярэдні расход вады больш за 4000 м³/с.
Суднаходная да вусця асноўнага прытока — р. Ую (больш за 600 км), у засушлівы сезон — на 400 км. На Чындуіне — г. Маўн'юа.
Літаратура [правіць]
- Чындуін // БелЭн у 18 т. Т. 17. Мн., 2003.