Масква (ракетны крэйсер)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ракетны крэйсер "Масква")
Масква
Гісторыя карабля
Дзяржава сцяга  СССР
 Расія
Уведзены ў эксплуатацыю 13 снежня 1982 года
Выведзены са складу флоту 14 красавіка 2022 года
Сучасны статус Патануў
Асноўныя характарыстыкі
Экіпаж 510
Памеры
Водазмяшчэнне надводнае 11 490 т
Даўжыня найбольшая (па КВЛ) 186,5 м
Шырыня корпуса найб. 20,8 м
Вышыня 42,5 м
Сярэдняя асадка (па КВЛ) 8,4 м
Сілавая ўстаноўка
Узбраенне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Масква» (да 1996 «Слава») — ракетны крэйсер Чарнаморскага флоту Расіі праекта 1164 «Атлант».

Быў пабудаваны на суднабудаўнічым заводзе імя 61 камунара ў Мікалаеве. Прызначаны для нанясення ўдараў па буйных надводных караблях праціўніка, забяспечваў баявую ўстойлівасць карабельных супрацьлодачных груп. Супрацьпаветраная абарона аддаленых злучэнняў, агнявая падтрымка дэсанта.

Крэйсер «Слава» ў 1979 годзе.

Баявы карабель увайшоў у склад ВМФ СССР у 1982 годзе. Водазмяшчэнне 9800 тон (поўнае 11490 тон). Даўжыня 186,4 м, шырыня 20,8 м, вышыня 42,5 м, асадка 8,4 м. Скорасць 32 вузлы (эканомная 16 вузлоў). Аўтаномнасць плавання поўная (30 вузлоў): 2500 міль, эканомная: 6000 міль, 30 сутак. Экіпаж 510 чалавек.

У пачатку 1990-х гадоў разглядалася пытанне далейшай эксплуатацыі крэйсера. Карабель вярнуўся ў баявы склад флота ў 1999 годзе дзякуючы садзейнічанню ўрада Масквы, пасля чаго і атрымаў сваё новае імя. Асноўнае ўдарнае ўзбраенне складалі 16 пускавых установак ракет П-1000 «Вулкан»[1].

Быў флагманам і найбуйнейшым баявым караблём Чарнаморскага флоту Расіі. У 2015 годзе ён узначальваў пастаяннае аператыўнае злучэнне ВМФ Расіі ў Міжземным моры, дзе сваімі сродкамі СПА прыкрываў расійскую авіябазу Хмеймім у Сірыі[2].

24 лютага 2022 года ў пачатку расійскага ўварвання ва Украіну карабель удзельнічаў у захопе вострава Змяіны[3].

У ноч з 13 на 14 красавіка 2022 года на борце ракетнага крэйсера ўзнік пажар, у выніку ўзгарання адбылася дэтанацыя боезапасу, карабель атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні[4]. Паведамлялася, што атака на карабель была здзейснена крылатымі ракетамі з украінскага комплекса «Нептун»[5].

14 красавіка крэйсер «Масква» затануў падчас буксіроўкі[6].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі