Ракіта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ракіта
Квітнеючая расліна
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Salix acutifolia Willd.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
EOL   10453471
GRIN   t:32673
IPNI   776951
TPL   ???

РАКІТА, вярба вастралістая, шалюга (Salix acutifolia) — лістападнае дрэва ці вялікі куст роду вярба сямейства вярбовых.

Дрэвы вышынёй да 10—12 м. Крона развесістая, галінкі доўгія, гнуткія, чырвона-бурыя або ярка-чырвоныя з шызым налётам. Лісце вузкаланцэтнае, па краі залозіста-пілаватае, зверху бліскучае, знізу шаравата-зеленаватае. Кветкі ў каташках, плод — каробачка.

Ракіта хутка расце, непатрабавальная да глебы.

Пашырана пераважна на поўдні Беларусі. Утварае зараснікі на берагах рэк і азёр. Цвіце ў красавіку.

Насаджэнні з ракіты выкарыстоўваюцца для замацавання пяскоў, берагоў, адхонаў. Ракіты вырошчваюцца як дэкаратыўныя расліны. З парасткаў плятуць кошыкі, агароджы, кара ўжываецца як дубільнік.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]