Ракітнаўскі раён, Ровенская вобласць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ракітнаўскі раён, Ровенская вобласць
Рокитнівський район
Герб
Rokytnivskyi rayon gerb.png
Сцяг
Rokytnivskyi rh prapor.png
Краіна Украіна
Статус раён
Уваходзіць у Ровенская вобласць
Насельніцтва (2001) 52 тыс.чал
Нацыянальны склад украінцы — 83,6%
беларусы — 15,4%
расейцы — 0,4%
палякі — 0,4%.
Плошча 2350 км²
Ракітнаўскі раён, Ровенская вобласць на карце

Ракітнаўскі раён (укр.: Рокитнівський район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Ровенскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак Ракітнае.

Мяжуе на поўначы з Пінскім раёнам Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя паселішчы на тэрыторыі раёна згадваюцца ў апісанні ўласнасці ўкраінскіх магнатаў сярэдзіны 16 стагоддзя. З часу заснавання і да 1922 года паселішча было вядомае як Ахотнікава. Паходжанне гэтай назвы найперш звязвалі з імем уласніка земляў. Новы этап развіцця паселішча пачаўся ў 1888 годзе, калі бельгіец Розэнберг выкупіў невялікую дзялянку з кварцавымі пяскамі ў ваколіцы сяла Ракітнае. Гэтыя пяскі былі прыдатныя для шкловарэння, а таму тут былі ўсе неабходныя ўмовы стварыць, няхай і прымітыўную, але дзейную гуту. Гэта зрабілася штуршком для хуткага развіцця паселішча, і ў выніку ў 1898 годзе быў заснаваны шклозавод.

У 1900 праз раён была пракладзеная чыгунка КіеўКовель. Каляіна праходзіла праз паселішча, і такім чынам з`явілася чыгуначная станцыя «Ракітнае» («укр.: Рокитне»), што станоўча сказалася на развіцці прамысловасці ў краі. Паводле Рыжскай мірнай дамовы Ахотнікава адыйшло да Польшчы. Праз год паселішча было перайменаванае ў Ракітнае, а чыгуначная станцыя атрымала назву Ракітнае-Валынскае («укр.: Рокитне-Волинське»).

У верасні 1939 года Ракітнае ў складзе Заходняй Украіны было далучанае да УССР, а праз год, у студзені 1940 году паселішча зрабілася раённым цэнтрам.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Ракітнаўскі раён з`яўляецца адзіным раёнам ва Украіне, дзе беларусы займаюць другое месца па колькасці насельніцтва (15,4 % згодна з вынікамі Усеўкраінскага перапісу насельніцтва 2001 году).[1]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]