Ракі-пустэльнікі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ракі-пустэльнікі
Coenobita clypeatus1.jpg
Рак-пустэльнік Coenobita clypeatus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Paguroidea Latreille, 1802

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   206947
NCBI   6744
EOL   1193

Ракі-пустэльнікі (Paguroidea) — сямейства дзесяціногіх ракападобных.

Даўжыня да 17 см. Брушка пазбаўлена цвёрдага покрыва, часта сустракаецца асіметрыя клюшняў і брушка, некаторыя канечнасці часам недаразвітыя.

Налічваецца каля 40 родаў, 600 відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах. Кормяцца водарасцямі, бентасам, дэтрытам.

Для аховы мяккага брушка звычайна пасяляюцца ў пустых ракавінах бруханогіх мапюскаў, часам у сцёблах бамбуку і інш. Ракавіну носяць з сабою, пры небяспецы цалкам хаваюцца ў яе, а вусце закрываюць клюшняй (адсюль назва). Па меры росту цела мяняюць ракавіну на больш умяшчальную.

Шырока вядомы сімбіёз ракаў-пустэльнікаў з актыніямі і іншымі каралавымі паліпамі, некаторымі многашчацінкавымі чарвямі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гігіняк Ю. Ракі-пустэльнікі // БЭ ў 18 т. Т. 13. 2001.