Рак шыракапальцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рак шыракапальцы
Crayfisch Astacus astacus.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Astacus astacus Linnaeus, 1758

Сінонімы
Astacus fluviatilis Fabricius, 1775
Ахоўны статус
Status iucn3.1 VU ru.svg Знаходзяцца ва ўразлівым становішчы
Уразлівыя
IUCN 3.1 Vulnerable : 2191
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   97333
NCBI   6715
EOL   1021866

Рак шыракапальцы (Astacus astacus) — від ракападобных з роду Рачныя ракі сямейства Astacidae.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Цела даўжынёй да 30 см, складаецца з галавагрудзей, брушка і тэльсона. 19 пар канечнасцей выконваюць розныя функцыі: антэнулы (2 пары) служаць органамі нюху і дотыку, сківіцы (3 пары) і нагасківіцы (3 пары) — для ўтрымання і раздраблення корму, першая пара хадзільных ног (5 пар) утварае клюшні, першыя дзве пары брушных ног (6 пар) у самцоў ператварыліся ў капулятыўны орган. Цела карычневае (да чорнага) або аліўкава-карычневае. Галавагрудзі ўкрыты цвёрдым гладкім шчытом без шыпоў, па баках іншы раз пакрыты бугаркамі. Клюшні шырокія, карычнева-чырвоныя знізу, з выемкай на сярэдзіне нерухомага пальца. Сярэдняя даўжыня цела дарослых асобін у вадаёмах Беларусі складае 9-12 см, але можа дасягаць 25-30 см.


Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў прэсных вадаёмах на ўсёй тэрыторыі Еўропы. У Беларусі трапляецца спарадычна, часцей у азёрах і рэках паўночнай часткі. Месцы пражывання: чыстыя, пераважна праточныя вадаёмы з рознымі грунтамі, за выключэннем глеістых. Колькасць папуляцый і арэал скарачаюцца.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Полавая спеласць настае ва ўзросце 3-4 гадоў пры даўжыні самак 8 см, самцоў 7 см. Спароўванне ў кастрычніку, адкладванне ікры праз 10-15 сутак. Сярэдняя плоднасць 160—180 ікрынак. Ікра прымацоўваецца да брушных ножак і выношваецца самкай на працягу 7-8 месяцаў. Да часу вылуплівання лічынак (у пачатку лета) захоўваецца 30-40 % ікры, адкладзенай увосень. Лічынкі да першай лінькі прымацаваны да брушных ножак маці, потым хаваюцца пад брушка толькі пры небяспецы, першы час кормяцца за кошт запасаў жаўтка ў галавагрудзях, рэшткамі яйкавых абалонак, водарасцямі, зоапланктонам. Пасля лінькі ў корме моладзі і старэйшых узроставых груп пераважае раслінны кампанент. Жывёльны корм (зоапланктон, бентас, зрэдку рыба) складае не больш за 15 % і павялічваецца ў перыяд інтэнсіўных энергетычных затрат (размнажэнне, лінька, падрыхтоўка да зімоўкі).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)