Ральф Лорэн

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ральф Ларэн
Ralph Lauren
RalphLauren.jpg
Імя пры нараджэнні: Ralph Lifshitz
Дата нараджэння: 14 кастрычніка 1939
Месца нараджэння: Бронкс, Нью-Ёрк, ЗША
Грамадзянства: Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША
Лагатып ВікіСховішча Ральф Ларэн на Вікісховішчы

Ральф Лорэн (англ.: Ralph Lauren; імя пры нараджэнні Ральф Ліўшыц, англ.: Ralph Lifshitz; 14 кастрычніка 1939, Бронкс, Нью-Ёрк) — амерыканскі мадэльер і бізнесмен, удастоены Саветам дызайнераў ЗША тытула «Легенда моды».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ральф Лорэн нарадзіўся ў Бронксе. Сусед Кельвіна Кляйна. Выхадзец з сям'і яўрэйскіх імігрантаў з Беларусі. Яго бацькі Франк Ліўшыц (з Пінска) і Фрэйдл Котляр (з Гродна).

У 1967 годзе ён заснаваў кампанію Polo Ralph Lauren і ў 1968 годзе ўжо выпусціў сваю першую мужчынскую калекцыю адзення прэт-а-партэ. Нязмушаны стыль мадэльера, увабраў у сябе культуру амерыканскага захаду, хутка зрабіў Ральфа Лорэна знакамітым.

З 1971 года Ларэн прыступіў да выпуску жаночай лініі адзення. Акрамя адзення, Ральф Лорэн выпускае пад брэндам уласнага імя прадметы інтэр'еру, аксэсуары, парфумерыю, тавары для жывёл.

У 2011 годзе амерыканскі часопіс Forbes ацаніў стан Ларэна ў 7.5 мільярда долараў ЗША і ўключыў яго ў рэйтынг самых багатых людзей свету пад нумарам 122.[1]

Зноскі

  1. [1], Forbes.com. Праверана ў сакавіку 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]