Рамакрышна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рамакрышна
Гададхар/Рамакришна Чаттопадхьяй (Чаттерджи)
Ramakrishna.jpg
Дата нараджэння: 18 лютага 1836({{padleft:1836|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:18|2|0}})
Месца нараджэння: Бенгалія
Дата смерці: 15 жніўня 1886({{padleft:1886|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:15|2|0}}) (50 гадоў)
Лагатып ВікіСховішча Рамакрышна на Вікісховішчы

Рамакрышна (сапр. Чатэрджы Гададхар; 18.2.1836, Камарпукур, Індыя — 16.8.1886) — індыйскі мысліцель, рэлігійны прапаведнік і грамадскі дзеяч.

У юнацтве быў індуісцкім жрацом. Імкнуўся аб'яднаць адвайта-веданту Шанкары з вучэннем Рамануджы. Лічыў, што для адраджэння Індыі і ўсяго чалавецтва неабходна адзіная рэлігія; прапаведаваў духоўную роднасць усіх рэлігій. Асабістая яго рэлігійная практыка была звязана з пакланеннем жаночаму боскаму пачатку, цэнтральнаму персанажу індуісцкага пантэона багіні Калі (Вялікай Маці). Паводле Рамакрышны, галоўнае патрабаванне рэлігійнай этыкі — не адмаўленне ад свету, а выкананне сваіх абавязкаў.

Значна паўплываў на ідэалогію індыйскага нацыянальнага руху. У сучаснай Індыі Рамакрышну прыраўноўваюць да святых — да тых, хто пры жыцці дасягнуў духоўнага вызвалення, набыў пазаасобаснае быццё.