Раманскі стыль
РАМАНСКІ СТЫЛЬ - стыль сярэдневяковага еўрапейскага мастацтва 10—13 ст. Pаманскі стыль склаўся пад уплывам феадальна-рэлігійнай ідэалогіі, увабраў у сябе элементы старажытна-рымскага і візантыйскага мастацтваў; тэрмін узнік у 1820-я г. Вызначальная роля належала суровай, крапаснога характару архітэктуры (замкі, манастырскія комплексы, цэрквы, гарадскія дамы), якой уласцівы сукупнасць набліжаных адзін да аднаго аб'ёмаў рознай вышыні, канструкцыйна аб'яднаных узаемазвязанасцю апор і перакрыццяў і ўраўнаважаных вежай-ліхтаром ці купалам над сяродкрыжжам. У ранні перыяд у будынках рабілі плоскія драўляныя перакрыцці, пазней цыліндрычныя і, нарэшце, крыжовыя. Найбольш закончаны тып збудаванняў раманскага стылю — манастырская царква (базіліка, крыжападобная ў плане ў Заходняй Еўропе, круглая ў плане ратонда ў Цэнтральнай Еўропе). Збудаванні вызначаліся манументальнасцю, масіўнасцю канструкцый, аздабляліся абстрактна-геаметрычным арнаментам і скульптурай на тымпанах парталаў, капітэлях апор. У скульптуры і фрэсках пераважалі дагматычнасць, скаваны арнаментальна-плоскасны характар кампазіцыі, умоўная трактоўка фігур у спалучэнні з павышанай экспрэсіяй. Яскравыя ўзоры архітэктуры раманскага стылю створаны ў Германіі (сабор у Вормсе, 12—13 стагоддзі), Францыі (царква Нотр-Дам у Пуацье, 12 ст.), Італіі (царква Сан-Мікеле ў Павіі, 12 ст.) і інш.
| Напрамкі ў заходнім мастацтве | |
|---|---|
| Сярэднявечча |
Раманскі стыль • Готыка (Інтэрнацыянальная готыка) |
| Новы час | |
| Мадэрнізм |
|
| Сучаснае мастацтва |
Арте повера • Ар брют • Канцэптуалізм • Лэнд-арт • Мінімал арт • Маладыя брытанскія мастакі • Постмінімалізм • Неа-геа • Неапластыцызм • Неаэкспрэсіянізм • Оп-арт • Поп-арт • Сац-арт • Трансавангард • Стакізм |
