Раман Іосіфавіч Шухевіч
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Рама́н Іо́сіфавіч Шухе́віч (нар. 30 чэрвеня 1907, Львоў, Аўстра-Венгрыя — памёр 5 сакавіка 1950, Белагоршча, СССР) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч
Член галіцкага краявога провада Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў. Камандзір з боку ўкраінцаў ўкраінскага ваеннага падраздзялення «Нахтыгаль» у складзе замежных легіёнаў Вермахту (1941—1942). Генерал-харунжы, галоўнакамандуючы Украінскай паўстанцкай арміі, старшыня Сакратарыята Украінскай галоўнай вызваленчай рады (1943—1950). Узнагароджаны званнем Герой Украіны пасмяротна.
