Раман Восіпавіч Якабсон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раман Якабсон
Раман Якабсон
Раман Якабсон
Дата нараджэння 29 верасня (11 кастрычніка) 1896
Месца нараджэння Масква
Дата смерці 18 ліпеня 1982(1982-07-18)[1][2][…] (85 гадоў)
Месца смерці Кембрыдж, Масачусетс
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Soňa Haasová[d]
Род дзейнасці мовазнавец, літаратуразнавец, педагог, гісторык, пісьменнік, крытык, настаўнік
Навуковая сфера лінгвіст, структураліст, даследчык паэтыкі, марфалогіі і рускай літаратуры
Месца працы
Альма-матар МДУ
Вядомыя вучні Clarence Brown[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раман Восіпавіч Якабсон (англ.: Roman Jakobson; 28 верасня (10 кастрычніка) 1896, Масква — 18 ліпеня 1982, Кембрыдж (Масачусетс), ЗША) — расійскі і амерыканскі лінгвіст і літаратуразнаўца, адзін з найбуйнейшых лінгвістаў XX стагоддзя, які аказаў уплыў на развіццё гуманітарных навук не толькі сваімі наватарскімі ідэямі, але і актыўнай арганізатарскай дзейнасцю. Стаў адным з заснавальнікаў структурнай лінгвістыкі.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Лазараўскі інстытут усходніх моў (1914), Маскоўскі ўніверсітэт (1918). Удзельнік Першага рускага авангарду.

3 1921 жыў за мяжой. 3 1943 прафесар Калумбійскага, з 1949 Гарвардскага ўніверсітэтаў, з 1957 Масачусецкага тэхналагічнага інстытута.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Працы па агульнай тэорыі мовы, фаналогіі, марфалогіі, граматыцы, рускай мове, рускай літаратуры, паэтыцы, славістыцы, псіхалінгвістыцы, семіётыцы і шматлікіх іншых галінах гуманітарных ведаў.

Даследаваў раннеславянскую паэзію і эпас, славянскую міфалогію, рытуалы, творы старажытарускай літаратуры, асаблівасці мовы і стылю рускіх пісьменнікаў ХІХ—ХХ ст., а таксама Дантэ, У. Шэкспіра, М. Эмінеску, Б. Брэхта і інш. Навуковыя працы па тэарэтычнай лінгвістыцы («Да характарыстыкі еўразійскага моўнага саюза», 1931; «Асновы мовы», 1956, з М. Хале; «Асноўныя шляхі развіцця семіётыкі», 1975), па славянскіх мовах і паэтыцы («Пра чэшскі верш пераважна ў параўнанні з рускім», ч. 1, 1923; «Даследаванне рускай эпічнай паэмы», 1949, з М. Шэфтэлем; «Пытанні паэтыкі», 1973).

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Jakobson R., Remarques sur l'evolution phonologique du russe comparée à celle des autres langues slaves. Prague, 1929
  • Jakobson R., K charakteristike evrazijskogo jazykovogo sojuza. Prague, 1930
  • Jakobson R., Child Language, Aphasia and Phonological Universals, 1941
  • Jakobson R., On Linguistic Aspects of Translation, essay, 1959
  • Jakobson R., "Closing Statement: Linguistics and Poetics," in Style in Language (ed. Thomas Sebeok), 1960
  • Jakobson R., Selected Writings (ed. Stephen Rudy). The Hague, Paris, Mouton, in six volumes (1971–1985):
    • I. Phonological Studies, 1962
    • II. Word and Language, 1971
    • III. The Poetry of Grammar and the Grammar of Poetry, 1980
    • IV. Slavic Epic Studies, 1966
    • V. On Verse, Its Masters and Explores, 1978
    • VI. Early Slavic Paths and Crossroads, 1985
  • Jakobson R., Questions de poetique, 1973
  • Jakobson R., Six Lectures of Sound and Meaning, 1978
  • Jakobson R., The Framework of Language, 1980
  • Jakobson R., Halle M., Fundamentals of Language, 1956
  • Jakobson R., Waugh L., The Sound Shape of Language, 1979
  • Jakobson R., Pomorska K., Dialogues, 1983
  • Jakobson R., Verbal Art, Verbal Sign, Verbal Time (ed. Krystyna Pomorska and Stephen Rudy), 1985
  • Jakobson R. "Shifters and Verbal Categories." On Language. (ed. Linda R. Waugh and Monique Monville-Burston). 1990. 386-392.

Зноскі

  1. Roman Jakobson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Roman Jakobson // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]