Раман Лоб
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Раман Лоб | |
| Поўнае імя |
Roman Häst Lob |
|---|---|
| Дата нараджэння | |
| Месца нараджэння | |
| Гады актыўнасці |
2006 — цяп. час |
| Краіна | |
| Жанры | |
Раман Хэст Лоб (ням.: Roman Häst Lob, нарадзіўся 2 ліпеня 1990 года ў Дзюсельдорфе) - нямецкі спявак, прадстаўнік Германіі на конкурсе песні Еўрабачанне 2012 .
Музычная кар'ера выканаўцы пачалася ў 2006 годзе. Тады ён прыняў удзел у конкурсе «Deutschland sucht den Superstar» [1], аднак з-за праблем з галасавымі звязкамі быў вымушаны пакінуць шоу.[2] Неўзабаве пасля гэтага ён працягнуў выступаць, стаўшы удзельнікам альтэрнатыўнага рок-гурта «Rooftop Kingdom».
16 лютага 2012 г. стаў пераможцам нацыянальнага адборачнага этапу Еўрабачання, што дазволіла яму прадстаўляць сваю краіну на гэтым конкурсе.[3]. Кампазіцыя «Standing Still» будзе выканана ў фінале 26 мая .[3]
Зноскі
| Папярэднік: Лена Маер-Ландрут |
Германія на конкурсе песні Еўрабачанне 2012 |
Пераемнік: - |