Раман Юр’евіч Сцяпанаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Раман Сцяпанаў)
Футбол
Раман Сцяпанаў
Поўнае імя Раман Юр’евіч Сцяпанаў
Нарадзіўся 6 жніўня 1991(1991-08-06)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 186 см
Вага 78 кг[2]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Маладзечна
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2010 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2010   Беларусь Рудзенск 11 (-16)
2011 Беларусь Рудзенск 23 (-25)
2012—2015 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 8 (-9)
2016 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 2 (-4)
2017 Беларусь Смалявічы-СТІ 18 (-13)
2018—2019 Беларусь Тарпеда (Мінск) 20 (-26)
2019—2020 Беларусь Рух (Брэст) 26 (-28)
2021 Беларусь Дынама (Брэст) 29 (-32)
2022 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 1 (-1)
2023 Казахстан Кызыл-Жар (Петрапаўлаўск) 17 (-15)
2024— Беларусь Маладзечна
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 сакавіка 2024.

Раман Сцяпанаў (нар. 6 жніўня 1991, Смалявічы) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Маладзечна».

Малодшы брат Рамана, Мікіта, таксама футбаліст.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец прыватнай футбольнай школы Віктара Дарміна ў Смалявічах. Гуляў за дубль барысаўскага БАТЭ, а з 2010 года выступаў у Першай лізе за «Рудзенск», дзе ў хуткім часе стаў асноўным брамнікам.

У сакавіку 2012 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ». У сезоне 2013 стаў другім брамнікам, нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе. Заставаўся другім брамнікам клуба і ў сезоне 2014, але правёў у ім толькі адзін матч у аснове. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[3]. У сезоне 2015 аднойчы з’явіўся на полі ў чэмпіянаце Беларусі. У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў Жодзіна[4].

Пасля зыходу з «Тарпеда-БелАЗ» накіраваўся на прагляд у мікашэвіцкі «Граніт»[5], але ў лютым, не падыйшоўшы «Граніту», далучыўся да наваполацкага «Нафтана». У сакавіку падпісаў пагадненне з навапалачанамі[6]. У складзе «Нафтана» стаў другім брамнікам пасля Ігара Даўгялы. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў Наваполацк[7].

У лютым 2017 года стала вядома, што Раман стаў іграком «Смалявічаў-СТІ»[8]. Па выніках сезона 2017 клуб выйшаў у Вышэйшую лігу. Да сезона 2018 пачынаў рыхтавацца са «Смалявічамі», аднак у лютым 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[9] і далучыўся да мінскага «Тарпеда», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[10]. Сезон 2018 пачынаў у якасці другога брамніка пасля Канстанціна Рудзянка, гуляў за дубль, а з ліпеня (пасля зыходу Рудзянка) стаў асноўным брамнікам каманды.

У пачатку сезона 2019 заставаўся асноўным брамнікам тарпедаўцаў, але пазней саступіў месца Арцёму Лявонаву. У ліпені 2019 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі пакінуў «Тарпеда», а ў жніўні стаў іграком брэсцкага «Руха»[11]. Дапамог «Руху» выйсці ў Вышэйшую лігу, быў адным з асноўных брамнікаў каманды, чаргуючыся ў складзе з Аляксандрам Нячаевым. У студзені 2021 года разарваў кантракт з «Рухам»[12].

У студзені 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама», з якім у лютым падпісаў пагадненне[13]. Стаў асноўным брамнікам каманды, у сезоне 2021 правёў без замен усе 29 матчаў чэмпіянату Беларусі.

У студзені 2022 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[14]. Быў рэзервовым брамнікам, згуляў за «Шахцёр» у адным матчы чэмпіянату і двух матчах Кубка Беларусі. У лютым 2023 года па ўзаемнай згодзе разарваў кантракт з салігорскім клубам[15] і хутка далучыўся да казахстанскага «Кызыл-Жара», у складзе якога пачаў сезон 2023[16][17]. Пакінуў клуб у студзені 2024 года[18].

У сакавіку 2024 года стаў іграком «Маладзечна»[19].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларусь У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2021

Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[20].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Roman Stepanov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/roman_stepanov/
  3. "Торпедо-БелАЗ" продлил соглашения с четырьмя игроками (руск.). football.by (9 студзеня 2015). Праверана 13 сакавіка 2024.
  4. "Торпедо-БелАЗ" не стало продлевать контракт с Романом Степановым (руск.). football.by (13 студзеня 2016). Праверана 13 сакавіка 2024.
  5. «Гранит» подписал контракт с Дударем, на просмотре — Кибук, Степанов и российский защитник Обивалин (руск.). by.tribuna.com.
  6. Роман Степанов и Евгений Лебедев стали игроками "Нафтана" (руск.). football.by (10 сакавіка 2016). Праверана 13 сакавіка 2024.
  7. Степанов, Клименчук и еще два футболиста покинут «Нафтан» (руск.). by.tribuna.com.
  8. Шкабара, Степанов, Ковалюк и Воронков подписали контракты со "Смолевичами-СТИ" (руск.). football.by (2 лютага 2017). Праверана 13 сакавіка 2024.
  9. ФК «Смолевичи» сыграл товарищеский матч с футболистами «СМИавтотранс» (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Смалявічаў» (15 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2018.
  10. Минское "Торпедо" заключило контракт с вратарем Романом Степановым (руск.). football.by (22 лютага 2018). Праверана 13 сакавіка 2024.
  11. Вратарь Степанов перешел в "Рух" (руск.). football.by (14 жніўня 2019). Праверана 13 сакавіка 2024.
  12. "Рух" растался с Романом Степановым и Сергеем Тихановским (руск.). football.by (12 студзеня 2021). Праверана 13 сакавіка 2024.
  13. Степанов сменил "Рух" на "Динамо" (руск.). football.by (10 лютага 2021). Праверана 13 сакавіка 2024.
  14. Роман Степанов подписал контракт с "Шахтером" (руск.). football.by (14 студзеня 2022). Праверана 13 сакавіка 2024.
  15. Роман Степанов и Денис Козловский покинули солигорский "Шахтер" (руск.). football.by (1 лютага 2023). Праверана 13 сакавіка 2024.
  16. Роман Степанов переходит в "Кызыл-Жар" (руск.)(недаступная спасылка — гісторыя ). pressball.by (13 лютага 2023). Праверана 3 сакавіка 2023.
  17. Варатар Сцяпанаў і абаронца Навумаў патрапілі ў заяўку «Кызыл-Жара» на сезон у Д1 Казахстана . by.tribuna.com (3 сакавіка 2023). Праверана 3 сакавіка 2023.
  18. Роман Степанов покинул "Кызыл-Жар" (руск.). football.by (5 студзеня 2024). Праверана 13 сакавіка 2024.
  19. Роман Степанов будет играть за "Молодечно" (руск.). football.by (21 сакавіка 2024). Праверана 22 сакавіка 2024.
  20. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 13 сакавіка 2024.