Раман Яраш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раман Яраш
Дата нараджэння май 1978
Месца нараджэння
Краіна  Беларусь
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант, спявак
Гады актыўнасці пачатак 2000-х — цяперашні час
Інструменты гітара, бубны, барабан, гармоніка, флейта
Калектывы Кудзьмень
Балцкі субстрат
Велярыб
Капэла "На таку"
Супрацоўніцтва Віктар Сямашка
Андрэй Касцень
Грамадская дзейнасць
Член у

Рама́н Я́раш (нар. май 1978, Брагінскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі музыкант.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў маі 1978 г. у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Пасля красавіка 1986 г. сям’я двойчы з’яджала з радзімы далей ад Чарнобыля і адзін раз вярталася. Скончыў Бярэзінскую школу-гімназію № 1. Атрымаў дыплом выкладчыка гісторыі і замежнае мовы ў БДПУ імя Максіма Танка. У магістратуры і аспірантуры займаўся археалогіяй. Навучаўся на аддзяленні найноўшай гісторыі Беларускага калегіуму. Сябра РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства».

З гітарай пазнаёміўся ва ўніверсітэце. Спяваць вучыўся разам з сябрамі з гурту аўтэнтычнага спеву «Кудзьмень» у Ірыны Мазюк і ад вясковых непрафэсійных выканаўцаў падчас экспэдыцыяў. На губны гармонік натхніў Роберт Алан Цымерман.[1]

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Zināt. Raudāt. Dziedāt.[правіць | правіць зыходнік]

Выпушчаны ў 2011 годзе, выдавец FK 034. Альбом створаны на вершы латышскага паэта Яніса Яўнсудрабіньша. Аранжаванне, пераклады, партыі на ўсіх інструмэнтах выканаў сам Раман. Вокладка аформленая на латышскай мове і аздобленая жывапісам Я. Яўнсудрабіньша  (руск.)[2].

Спіс кампазіцый:

  1. Kam prieku sauc
  2. Tik vēji
  3. Kad zelta vējš pa ziediem iet
  4. Jaunā gadā
  5. Vēlies tu
  6. Pavasars
  7. Tu mana baltā ilgu pils
  8. Cerība
  9. Valsis
  10. Lai tu kādus dubļus bristu
  11. Klausies (Imanta Ziedoņa dzejolis)

Супольныя праекты[правіць | правіць зыходнік]

  • Праект Радыё Свабода — «Барды свабоды»
  • Канцэртная праграма «Купала — Караткевіч» (у суаўтарстве з Андрэем Касьценем і Віктарам Сямашкам у межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»)

Удзел у фэстах[правіць | правіць зыходнік]

  • Бардаўская восень (2007)
  • Эндарфін (2010)
  • Купалаўскія вакацыі (2013)
  • Tarptautinis folkloro festivalis «Parbėg laivelis» (Клайпеда, Літва) (2014)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]