Рамаяна

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Артыкул паводле тэматыкі
Літаратура індуізму

Aum

Рыг · Яджур · Сама · Атхарва
Падзел
Самхіты · Брахманы · Араньякі · Упанішады

Айтарэя · Брыхадараньяка · Іша · Тайтцірыя · Чхандог'я · Кена · Мундака · Мандук'я · Катха · Прашна · Шветашватара

Шыкша · Чхандас · Уякарана · Нірукта · Дж'ёціша · Калпа

Махабхарата · Рамаяна

Бхагавата · Брахмавайварта · Ваю · Вішну · Маркандэя · Нарада · Падма

Смрыці · Шруці · Бхагавад-гіта · Агамы · Панчаратра · Тантры · Кавача · Сутры · Стотры · Дгарма-шастры · Дзіўя-прабандха · Тэварам · Чайтанья-чарытамрыта · Рамачарытаманаса · Ёга-Васіштха

Партал «Індуізм»

Рамаяна (санскр.: रामायण, Rāmāyaṇa IAST «вандраванне Рамы») — старажытнаіндыйскі эпас на санскрыце, аўтарам якога ў традыцыі індуізму прынята лічыць мудраца Валмікі. З'яўляецца адным з найважнейшых свяшчэнных тэкстаў індуізму канону смрыці.

Згодна з традыцыяй індуізму, дзеянне "Рамаяна" адбываецца ў эпоху Трэта-юга, каля 1,2 млн. гадоў таму. Навукоўцамі «Рамаяна» датуецца IV стагоддзем да н. э. У ёй апавядаецца гісторыя сёмай аватары Вішну Рамы, чыю жонку Сіту выкрадае Равана - цар-ракшаса Ланкі. У эпасе асвятляюцца тэмы чалавечага існавання і паняцце дхармы. Таксама як і «Махабхарата», «Рамаяна» - гэта не проста звычайная гісторыя. У ёй утрымліваюцца вучэнні старажытных індыйскіх мудрацоў, якія прадстаўлены пасродкам алегарычнага апавядання ў спалучэнні з філасофіяй і бхакці. Персанажы Рамы, Сіты, Лакшманы, Бхарата, Ханумана і Раваны з'яўляюцца неад'емнымі элементамі культурнай свядомасці Індыі.

«Рамаяна» складаецца з 24000 вершаў (480002 слоў - каля адной чвэрці тэксту «Махабхараты», што ў чатыры разы больш «Іліяды»), якія размеркаваны на сем кніг і 500 песень, званых «канд». Вершы «Рамаяны» складзеныя ў метры з трыццаці двух складоў, які завецца ануштубх.

Шаблон:Рамаяна