Рамон Марыя дэль Валье Інклан

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Рамон Марыя дэль ВАЛЬЕ ІНКЛАН (Ramón María del Valle-Inclán; 28 кастрычніка 1866, Вільянуэва-дэ-Ароса, прав. Пантэведра, Іспанія — 5 студзеня 1936) — іспанскі пісьменнік.

Прадстаўнік «Пакалення 1898 года». Ранняя творчасць (цыкл аповесцей «Санаты», ч. 1—4, 1902—05) пад уплывам лацінаамерыканскага мадэрнізму і французскага дэкадансу. Пазнейшыя творы адметныя ўвагай да фальклору і гісторыі роднай Галісіі: трылогія «Карлісцкая вайна» (1908—09), драматычны цыкл «Варварскія камедыі» (1907—22). У 1920-я г. працаваў над «эсперпента» — драматычным жанрам, які папярэднічаў сюррэалізму і тэатру абсурду (блізкі да трагіфарса). У п'есах «Рогі дона Ахінеі» (1921), «Убранне нябожчыка» (1926) і інш. праз гратэск, абагульненасць вобразаў і парадзіраванне штампаў класічнай літаратуры высмеяў афіцыйную ідэалогію і косны быт правінцыяльнай Іспаніі. Аналіз феномена ваеннай дыктатуры лацінаамерыканскага тыпу ў рамане-памфлеце «Тыран Бандэрас» (1926). Аўтар няскончанай гістарычнай трылогіі «Арэна Іберыйскага цырка» (т. 1—2, 1927—28, т. 3, выд. 1958). Зборнікі вершаў «Водар легенды» (1907), «Люлька гашышу» (1919) і інш. ў цэлым вытрыманы ў стылістыцы лацінамерыканскага мадэрнізму.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Раманы[правіць | правіць зыходнік]

  • La cara de Dios (1900)
  • Sonata de otoño (1902)
  • Sonata de estío (1903)
  • Sonata de primavera (1904)
  • Flor de santidad (1904)
  • Sonata de invierno (1905)
  • Серия La guerra carlista: Los cruzados de la Causa (1908); El resplandor de la hoguera (1909); y Gerifaltes de antaño (1909)
  • Una tertulia de antaño (1909)
  • En la luz del día (1917)
  • Tirano Banderas (1926)
  • Fin de un revolucionario. Aleluyas de la Gloriosa (1928)
  • Серия El ruedo ibérico:La corte de los milagros (1927);¡Viva mi dueño! (1928);Baza de espadas: vísperas septembrinas (1932, не завершен); y El trueno dorado (1936, захаваўся толькі фрагмент)

Павесці[правіць | правіць зыходнік]

  • Femeninas (1895)
  • Epitalamio (1897)
  • Corte de amor (1903)
  • Jardín umbrío (1903)
  • Jardín novelesco (1905)
  • Historias perversas (1907)
  • Corte de amor. Florilegio de honestas y nobles damas (1908)
  • Cofre de sándalo (1909)

Тэатр[правіць | правіць зыходнік]

  • Cenizas (1899)
  • Серия Comedias bárbaras:Águila de blasón (1907); *Romance de lobos (1908); y Cara de plata (1923)
  • El marqués de Bradomín. Coloquios románticos (1907)
  • El yermo de las almas (1908)
  • Cuento de abril (1910)
  • La cabeza del dragón (1910)
  • Voces de gesta (1911)
  • El embrujado (1912)
  • La marquesa Rosalinda (1912)
  • Divinas palabras. Tragicomedia de aldea (1919)
  • Luces de bohemia (1920)
  • Farsa de la enamorada del rey (1920)
  • Farsa y licencia de la Reina Castiza (1920)
  • Los cuernos de don Friolera (1921)
  • ¿Para cuándo son las reclamaciones diplomáticas? (1922)
  • La rosa de papel (1924)
  • La cabeza del Bautista (1924)
  • Tablado de marionetas para educación de príncipes (1926)
  • El terno del difunto (1926)
  • Ligazón. Auto para siluetas (1926)
  • La hija del capitán. Esperpento (1927)
  • Sacrilegio. Auto para siluetas (1927)
  • Retablo de la avaricia, la lujuria y la muerte (1927)
  • Martes de carnaval. Esperpentos (1930)

Паэзія[правіць | правіць зыходнік]

  • Aromas de leyenda (1907)
  • La pipa de kif (1919)
  • El pasajero. Claves líricas (1920)
  • Claves liricas (1930, збор вершаў)

Іншыя жанры[правіць | правіць зыходнік]

  • Las mieles del rosal (1910, выбраныя навелы)
  • La lámpara maravillosa (1916, эссе)
  • La medianoche. Visión estelar de un momento de guerra (1916, хронікі)
  • Flores de almendro (1936, выбраныя навелы)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Міхееў К. Валье-Інклан // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.
  • Gómez de la Serna R. Don Ramón María del Valle-Inclán. Madrid: Espasa-Calpe, 1959
  • Schiavo L. Valle-Inclán, hoy: estudios críticos y bibliográficos. Alcalá de Henares: Universidad de Alcalá, Servicio de Publicaciones, 1993.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]