Рамуальд Траўгут

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Traugutt.jpg

Рамуальд ТРА́ЎГУТ (польск.: Romuald Traugutt; 16 студзеня 1826, в. Шастакова, Брэсцкі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 5 жніўня 1864, Варшава; Псеўданім: Кракоўскі) — генерал, удзельнік паўстання 1863-64, адзін з яго кіраўнікоў.

Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. З 1845 г. служыў у расійскай арміі, удзельнік Крымскай вайны (1853—1856). У 1862 г., у чыне падпалкоўніка, пайшоў у адстаўку. Жыў у маёнтку Востраў на Кобрыншчыне, займаўся гаспадаркай.

Пасля пачатку паўстання, у красавіку 1863, сфарміраваў і ўзначаліў Кобрынскі паўстанцкі атрад. У баях каля в. Горкі тройчы нанёс паражэнне расійскім карным часцям. У чэрвені 1863 з Брэсцкім атрадам Я. Ваньковіча зрабіў рэйд па Піншчыне і Паўночнай Валыні, але атрад Р. Траўгута панёс значныя страты, і ў ліпні 1863 з дапамогай Э. Ажэшкі Р. Траўгут таемна выехаў у Варшаву. Атрымаў чын генерала, быў прадстаўніком паўстанцкіх уладаў за мяжой. У кастрычніку 1863 кіраўнік Нацыянальнага ўрада ў Варшаве і фактычна дыктатар паўстання. Шмат зрабіў дзеля пашырэння сацыяльнай базы паўстання, надання яму новага размаху, рэарганізацыі ўзброеных сіл інсургентаў. Арыштаваны 30 сакавіка 1864. Паводле прыгавору ваеннага суда павешаны ў Варшаўскай цытадэлі.

У 1928 у мяст. Свіслач устаноўлены помнік Р. Траўгуту, адноўлены ў 1989 г.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чаропка В. Апошні дыктатар паўстання Рамуальд Траўгут // Беларускі гістарычны часопіс. № 8, 2005.
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
    • Dubiecki M. Romuald Traugutt i jego dyktatura podczas powstania styczniowego 1863—1864. 5 wyd. Poznaс, 1924;
    • Миллер И. С. Ромуальд Траугут // За нашу и вашу свободу: Герои 1863 г. М., 1964;
    • Dunin-Wąsowicz K. Romuald Traugutt. Warszawa, 1980;
    • Бандарэнка М. Пра Рамуальда Траўгута // Полымя. 1999. № 8;
    • ЭГБ, т. 6—1;
    • БЭ, т. 15.
  • Игнат Михаевич. Мятежный генерал. — Минск: Конфидо, 2007, −48 с. ISBN 985-6777-07-0.