Рамуальд Ялбжыкоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рамуальд Ялбжыкоўскі
Romuald Jałbrzykowski
Рамуальд Ялбжыкоўскі
Архібіскуп віленскі
24 чэрвеня 1926 — 19 чэрвеня 1955
Царква Каталіцкая царква
Папярэднік Ян Цепляк
Пераемнік Юліёнас Сцяпанавічус

Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Месца працы
Нараджэнне 7 лютага 1876(1876-02-07)
Смерць 19 чэрвеня 1955(1955-06-19) (79 гадоў)
Пахаванне
Прыняцце свяшчэннага сану 9 сакавіка 1901
Епіскапская хіратонія 30 лістапада 1918

Узнагароды
Крыж Храбрых залаты крыж Заслугі кавалер Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы камандор ордэна Адраджэння Польшчы Gold Cross of Merit with Swords
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рамуальд Ялбжыкоўскі (польск.: Romuald Jałbrzykowski; 7 лютага 1876, м. Лянтова Домб каля г. Ломжа, Польшча — 19 чэрвеня 1955, Беласток) — рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч Польшчы, Заходняй Беларусі і Літвы. Доктар тэалогіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў каталіцкую духоўную семінарыю ў г. Сейны і Пецярбургскую каталіцкую духоўную акадэмію (1902). У 1901 пасвячоны ў ксяндзы. У 1902—08 выкладаў у Сейненскай семінарыі. 3 1910 канонік капітула Сейненскай дыяцэзіі. У 1-ю сусветную вайну ў 1915 выехаў у Магілёў, у 1916 — у Мінск, дзе ствараў камітэты дапамогі бежанцам-палякам. У 1917—18 у Сейненскай дыяцэзіі, генеральны вікарый парафій яе ўсходняй часткі, выдаваў часопіс «Tygodnik katolicki» («Каталіцкі штотыднёвік»). У 1918—25 біскуп-суфраган Сейненскай дыяцэзіі з рэзідэнцыяй у г. Ломжа. У 1925—26 кіраваў новаўтворанай Ломжынскай дыяцэзіяй. 3 1926 архібіскуп і мітрапаліт віленскі, патрон буйнейшай клерыкальнай арганізацыі на тэрыторыі ўсходніх ваяводстваў Польшчы — «Каталіцкай лігі». Садзейнічаў актывізацыі каталіцкай царквы ў Заходняй Беларусі. Склікаў з’езды біскупаў і манаскіх ордэнаў. Прыхільнік адраджэння царкоўнай уніі ў форме «ўсходнеславянскага абраду». Супрацьстаяў захадам «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» ўзмацніць беларускі ўплыў у царкве.

У кастрычніку 1939 арыштаваны органамі НКУС СССР па абвінавачанні ў антысавецкай дзейнасці. У выніку хадайніцтва Ватыкана вызвалены ў сакавіку 1941 і прызначаны апасталічным адміністратарам над усімі дыяцэзіямі Літвы, Беларусі, Латвіі і ўсходніх раёнаў Польшчы. У лютым 1942 арыштаваны гестапа па абвінавачанні ў сувязях з польскім падполлем. Пасля пратэстаў Ватыкана Р. Ялбжыкоўскаму прапанавана выйсці з турмы, але ён адмовіўся, патрабуючы вызваліць і іншых арыштаваных прэлатаў. Вызвалены ў верасні 1944 Чырвонай Арміяй.

У ліпені 1945 дэпартаваны ў Польшчу, заснаваў у Беластоку сваю кафедру. Да смерці лічыўся мітрапалітам віленскім, хоць фактычна кіраваў толькі часткай мітраполіі на тэрыторыі ПНР.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]