Рам Нараян

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рам Нараян у 2007

Рам Нараян (хіндзі: राम नारायण — Rām Nārāyaṇ, нар. 25 снежня 1927, Удайпур) — індыйскі музыка, які грае на падобным на лютню індыйскім народным інструменце сарангі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нараян навучыўся граць на сарангі ў дзяцінстве. У 1944 пачаў акампаніраваць спевакам на Ўсеіндыйскам радыё, аднак хутка пачаў спрабаваць стаць самастойным музыкантам. У 1956 Нараян пачаў сольную кар'еру, а ўжо ў 1960-я пачаў паспяхова выступаць з канцэртамі за межамі Індыі і дзякуючы папулярнасці індыйскай культуры на Захадзе стаў вядомым музыкантам.

У творчасці Нараяна пераважаюць традыцыйныя для індыйскай музыкі матывы. За свой унёсак у папулярызацыю гэтага інструмента і наогул індыйскай музыкі Нараян атрымаў ганаровы тытул «Пандыт» — вучоны брахман, а таксама другую вышэйшую ўзнагароду Індыі, Падма Вібхушан.

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]