Раніца (часопіс)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Раніца, 1914)
«Раніца»
Тып часопіс
Краіна
Заснавана чэрвень 1914
Спыненне публікацый чэрвень 1914
Мова беларуская
Галоўны офіс
Тыраж
Лагатып Вікікрыніц Раніца ў Вікікрыніцах

«Раніца» (1914) — часопіс беларускай студэнцкай моладзі дэмакратычнага кірунку. Выдадзены адзін нумар у чэрвені 1914 г. у Санкт-Пецярбургу.

На тытульным аркушы-падзагаловак: «Думкі беларускай студэнцкай моладзі». Часопіс ставіў задачу шляхам асветы, вывучэння духоўных і прадукцыйных сіл Беларусі павышаць грамадскую свядомасць, гуртаваць інтэлігенцыю для служэння народу. Увесь змест часопіса, за выключэннем «Казкі аб крыллях» Лаўрэна Будзіловіча, складаюць публіцыстычныя матэрыялы. Пафас публіцыстычных выступленняў (артыкулы К. Голскага і Л. Будзіловіча) — адлюстраванне гаротнага становішча працаўніка, вера ў лепшую будучыню і імкненне наблізіць яе змаганнем. У артыкуле Б.Тарашкевіча (Тараса Язычніка) і К.Душэўскага актуальныя праблемы вывучэння культуры беларускага народа — яго мовы, народнай творчасці, мастацтва. У артыкуле «Нашы шляхі» закранутае адвечнае пытанне пра няўважлівыя адносіны інтэлігенцыі да жыцця народа. У аснове алегарычнага апавядання «Казка аб крылах» Л. Будзіловіча — ідэя неабходнасці служэння інтэлігенцыі занядбанай роднай зямлі. Змешчаны агляд культурна-грамадскага руху студэнтаў-беларусаў у розных гарадах Расіі, рэкламы пецярбургскіх і віленскіх беларускіх выданняў.

«Раніца» імкнулася згрупаваць у розных гарадах, дзе вучыліся студэнты-беларусы, цэласныя студэнцкія арганізацыі. Аўтары невялікіх артыкулаў шукаюць адказу на надзённыя пытанні, даюць свой погляд на задачы і патрэбы беларускай інтэлігенцыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ліс, А. «Раніца» / Арсень Ліс // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 97. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Семашкевіч, Р. М. Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе (канец XIX — пачатку XX ст.). — Мн., 1971.