Рапуха чаротная
| Рапуха чаротная | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Атрад: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: | ||||||||||||||
| Від: |
Рапуха чаротная |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
Чаротная рапуха (Bufo calamita) — земнаводнае сямейства сапраўдных рапух.
Змест |
Апісанне [правіць]
Даўжыня цела 4-6 см, маса 6-22 г. Морда кароткая, круглаватая. Скура гузаватая, на спіне шэравата-аліўкавая з цёмнымі плямамі, на брушку брудна-белая з дробнымі плямінкамі. Уздоўж галавы і спіны праходзіць светлая вузкая палоска, што з'яўляецца найбольш характэрнай прыкметай віду. Канечнасці адносна кароткія. У адрозненне ад іншых рапух чаротная не поўзае, не скача, а даволі хутка бегае.
Распаўсюджанне [правіць]
Пашырана чаротная рапуха па ўсёй Заходняй Еўропе, уключаючы Брытанскія астравы і Паўднёвую Швецыю, акрамя Італіі і Балканскага паўвострава. Праз паўночна-заходнюю Украіну, Беларусь (па лініі Лепель-Бабруйск), Прыбалтыку праходзіць усходняя мяжа арэала віду. Адзначаецца спарадычнасць, нераўнамернасць размеркавання.
Месцы пражывання: участкі з пясчанымі глебамі, якія мяжуюць з забалочанымі землямі і вадаёмамі, узлескі хваёвых лясоў, дзюны, лугі, узбочыны палёў, агароды, паркі. Можа жыць на меліяраваных тэрыторыях.
| Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |
Асаблівасці біялогіі [правіць]
Ярка выяўлена актыўнасць на змярканні, днём чаротная рапуха трапляецца толькі ў пахмурную пагоду, а звычайна хаваецца ў норах, пад камянямі, бярвеннем, закопваецца ў пясок. Корміцца ў асноўным насякомымі і іншымі беспазваночнымі, лічынкамі.
На зімоўку чаротная рапуха адыходзіць у верасні і хаваецца ў розных наземных сховішчах або зарываецца ў глебу. Вясной з'яўляецца звычайна ў траўні. Самцы маюць добра развіты рэзанатар і падаюць гучныя, рэзкія і скрыпучыя шлюбныя крыкі «эррр-эррр-эррр» або «ра-ра-ра». «Канцэрты» пачынаюцца ў першай дэкадзе траўня, іх можна пачуць у цёмны час сутак. Спароўванне адбываецца толькі ў гэты час сутак, а днём яны хаваюцца на дне вадаёмаў. Для размнажэння чаротная рапуха выкарыстоўвае розныя тыпы вадаёмаў, што маюць водмелі, якія добра праграюцца.
Полавая спеласць у 3-4 гады. Адкладванне ікры з красавіка па жнівень. Самка адкладвае 3-4 тыс. ікрынак, размешчаных у два рады шнурамі даўжынёй да 1,5-1,8 м. Развіццё лічынак доўжыцца каля 50 сутак, пасля чаго маладыя асобіны пакідаюць вадаёмы і жывуць на сушы
Літаратура [правіць]
- Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. — Мн., БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
- Пікулік М. М. Навошта нам амфібіі? — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. ISBN 5-343-00383-4