Рапуха шэрая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рапуха шэрая
Common Toad (Bufo bufo).jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bufo bufo Linnaeus, 1758

Падвіды
  • Bufo bufo bufo
  • Bufo bufo grediscola
  • Bufo bufo spinosus
Арэал
выява
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   173480
NCBI   8384
EOL   333310

Рапу́ха звычайная, або шэрая (Bufo bufo) — земнаводнае, якое належыць да сямейства рапухі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Звычайна даўжыня цела складае 6-8 см, можа дасягаць 10-15 см і нават 20 см. Маса 20-200 г. Цела масіўнае, адносна шырокае. Морда круглаватая. Канечнасці адносна кароткія. Перамяшчаецца рапуха часцей за ўсё паўзком. Афарбоўка верху звычайна аднатонная, шэрага, карычневага, часам амаль чорнага, шэра-аліўкавага колеру. Знізу брудна-белая, светла-шэрая або жаўтаватая, аднатонная ці часам з дробнымі цёмнымі плямамі. На ўнутраным баку задняй лапкі, на выгінах пальцаў ёсць двайныя сучляноўныя гурбячкі.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджана шэрая рапуха даволі шырока: у Паўночна-Заходняй Афрыцы, Еўропе, на Каўказе, у Азіі на ўсход — да Карэі і Японіі, на поўдзень — да Усходняга Кітая. У еўрапейскай часткцы Расіі на поўнач дасягае 65° пн.ш. Шырока распаўсюджана ў Беларусі.

Шэрая рапуха звычайна ў прыродных ландшафтах трымаецца вільготнейшых мясцін, яе даводзіцца сустракаць у алешніках, забалочаных лясах. Але нізкая патрабавальнасць да вільгаці дазваляе жыць і ў сухіх месцах. Шэрая рапуха звычайная ў культурных ландшафтах: садах, парках, агародах, на палях.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Удзень рапухі малапрыкметныя. Звычайна ў гарачыя гадзіны сядзяць у сховішчах: пад карчамі, каменнем, у лясным подсціле. На паляванне выходзіць на змярканні. Паколькі яны не могуць спрытна скакаць, у рацыёне рапух менш насякомых, якія лётаюць, а больш тых, што поўзаюць і бегаюць. У меню сустракаюцца розныя лічынкі насякомых (у асноўным шкоднікаў). Шмат паядае рапуха мошак і камароў, лістаедаў. 3 іншых беспазваночных яе здабычай становяцца павукі, кіўсякі, слізнякі, дажджавыя чарвякі. Нярэдка ласуецца мурашкамі.

Нягледзячы на свае атрутныя выдзяленні, шэрая рапуха трапляе ў страўнік многіх жывёлін. Часта на рапух палююць вужы і гадзюкі, якія таксама жывуць ва ўвільготненых лясных біятопах. Шэрая рапуха сустракаецца ў корме некаторых птушак і сысуноў (гарнастай, тхор, барсук).

Шэрая рапуха ідзе на зімоўку позняй восенню і раней за іншых земнаводных прачынаецца. Зімуе ў норах пад тоўстым лясным подсцілам, частая госця таксама ў падвалах, склепах.

Шлюбны перыяд рапух звычайна не больш як 10 дзён, самцы спяваюць блага. Ікру самкі адкладваюць у выглядзе шнуроў, якія дасягаюць 3-5 м у даўжыню. Яны звычайна моцна «заблытаныя» сярод вадзяной расліннасці. Адна самка адкладвае ад 1200 да 7000 ікрынак. Лічынкі (апалонікі) даволі дробныя, чорнага колеру. Развіццё лічынак у вадаёме доўжыцца каля 50 дзен. Маленькія рапухі, якія выходзяць на сушу, маюць даўжыню каля 12-15 мм.

Фотагалерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. — Мн., БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
  • Пікулік М. М. Навошта нам амфібіі? — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. ISBN 5-343-00383-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]