Рапухі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рапухі
Bufo bufo 03-clean.jpg
Рапуха шэрая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bufonidae Gray, 1825

Арэал
выява
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   173471
NCBI   8382
EOL   1556

Рапухі сапраўдныя (Bufonidae) — сямейства бясхвостых земнаводных.

Вядомы з позняга мезазою (каля 140 млн. г. назад). Уключаюць больш за 300 відаў. Пашыраны на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды і Аўстраліі. Найбольш вялікі род — уласна рапухі (Bufo) — каля 200 відаў.

Даўжыня дарослых асобін да 25 см. Тулава звычайна шырокае, грузнае, канечнасці кароткія. Зубы ў большасці часткова або цалкам рэдукаваныя. Рапухі роду Bufo маюць гарызантальную зрэнку, пальцы задніх канечнасцей часткова звязаны плавальнай перапонкай. За вачамі — буйныя ядавітыя залозы (паратыды), а па ўсёй спіне — дробныя. Скура, якая змяшчае шматлікія атрутныя залозы, мае гузаватую будову.

Рапухі — пераважна наземныя жывёлы. Актыўныя ў змроку. Кормяцца дробнымі беспазваночнымі.

Большасць размнажаецца ў вадаёмах, некаторыя на сушы; ёсць яйцажывародныя і жывародныя віды.

6 відаў рапух знаходзяцца ў Чырвонай кнізе МСАП. На Беларусі сустракаюцца 3 віды: рапуха зялёная (Bufo viridis); рапуха шэрая, або звычайная (B. bufo); рапуха чаротная (В. calamita), занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. — Мн., БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
  • Пікулік М. М. Навошта нам амфібіі? — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. ISBN 5-343-00383-4