Рассельгасбанк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рассельгасбанк
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Ліцэнзія № 3349 ад 25.07.2007
Удзел у ССВ № 760 ад 14.03.2005
Дэвіз З намі надзейна!
Год заснавання 2000
Размяшчэнне  Расія: Масква
Ключавыя фігуры
Уласны капітал 111,82 млрд руб. (1 ліпеня 2009 года)
Актывы 899,58 млрд руб. (1 ліпеня 2009 года)
Матчына таварыства Расмаёмасць
Даччыныя таварыствы ТД «Агратарг»
Крыніцы
даных
пра банк
старонка на сайце ЦБ РФ
Сайт www.rshb.ru

Рассельгасбанк (руск.: Россельхозбанк) — дзяржаўны спецыялізаваны сельскагаспадарчы аграбанк, 100 % акцый ва ўласнасці Урада Расіі. Поўнае найменне Адкрытае акцыянернае таварыства «Расійскі Сельскагаспадарчы банк» (руск.: Открытое акционерное общество «Российский Сельскохозяйственный банк»). Штаб-кватэра ў Маскве.

Створаны ў выкананне распараджэння в. а. Прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ад 15 сакавіка 2000 года для падтрымкі і развіцця сельскай гаспадаркі і аградзейнасці ў Расіі. Таксама мае філіялы ў Беларусі, Таджыкістане, Казахстане, Узбекістане для падтрымкі сельскай гаспадаркі ў краінах СНД. Ліцэнзія ЦБ РФ № 3349 ад 13 чэрвеня 2000 года.

Дзмітрый Мікалаевіч Патрушаў — старшыня назіральнага савета Банка з чэрвеня 2018 года[1][2][3].

У 2020 годзе «Рассельгасбанк» запусціў экасістэму «Сваё. Фермерства»[4][5], якая прызначана для комплекснай цыфравізацыі невялікіх прадпрыемстваў, занятых у сферы АПК, а таксама дапамагае з рэалізацыяй фермерскай прадукцыі пры дапамозе маркетплейса «Сваё Роднае»[6][7]. На 2022 год экасістэма «Сваё» аб’ядноўвае звыш 30 бізнес-сэрвісаў і субплатформ[8].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]